Субаты — вёска ў Брашэвіцкім с/С, у складзе СВК «Брашэвічы». За 18 км на Паўночны Захад ад Драгічына, 137 км ад Брэста, 11 км ад чыгуначнай станцыі Драгічын (на лініі Брэст-Гомель).
Паводле пісьмовых крыніц вёска была вядома з XVI ст. пад назвамі 2-і Таракань, Малы Таракань, Чыкін у Трокскім ваяводстве ВКЛ. Пад назвай Субаты вядома з апошняй чвэрці XVIII ст. 3 1795 г. у Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце Слонімскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. Гродзенскай губерняў. У 1797 г. пабудавана праваслаўная царква Раства Багародзіцы. У 1858 г. сяло ў Імянінскай воласці Кобрынскага павета, у складзе Брадоцкай сельскай грамады, 161 рэвізская душа дзяржаўных сялян, раней падданых Тараканскага манастыра. У 1886 г. – 15 двароў, 173 жыхары, царква, школа. У 1905 г. – 342 жыхары. У 1921-39 гг. у складзе Польшчы, вёска ў Імянінскай гміне Драгічынскага павета Палескага ваяводства. У 1921 г. – 18 двароў, 105 жыхароў. 3 1939 г. у БССР, у Імянінскай воласці Драгічынскага павета, 52 двары, 300 жыхароў, працавала школа. 3 12.10.1940 г. у Драгічынскім раёне Пінскай вобласціп. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 17 землякоў, 14 з іх на фронце. У 1949 г. створаны калгас імя Мічурына (старшыня М. Т. Кісель). 3 1954 г. у Брэсцкай вобласці. У 1959 г. вёска ў Брашэвіцкім с/С, 292 жыхары. У 1970 г. – 268 жыхароў; у 1995 г. – 68 двароў 153 жыхары. Размешчаны базавая школа, магазін, лазня.
У 2005 г. – 59 гаспадарак, 131 жыхар. У 2023 г. – 25 гаспадарак, 57 жыхароў.