Вёска ў Хомскім с/С, у складзе СВК «Хомскі». За 20 км на Поўнач ад Драгічына, 129 км ад Брэста, 27 км ад чыгуначнай станцыі Драгічын (на лініі Брэст-Гомель), каля р. Ясельда.
Гарадзішча XI-XIII вв. за 0,3 км на Поўдзень ад вёскі і селішча жалезнага веку на паўночнай ускраіне вёскі сведчаць аб дзейнасці чалавека ў гэтых мясцінах з глыбокай старажытнасці. Паводле пісьмовых крыніц вядома з 18 ст. у 1793 г. вёска ў Хомскім графстве, у Берасцейскім ваяводстве, 8 двароў, 45 жыхароў. 3 1795 г. у Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце Слонімскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. Гродзенскай губерніі. У 1858 г. у Хомскай воласці Кобрынскага павета: вёска Старамлыны-1 у складзе Заяленскай сельскай грамады, адносілася да маёнтка Хомск Пуслоўскіх, 76 жыхароў; Старамлыны-2 у Гошаўскай 2-й сельскай грамадзе, адносілася да Стрыгінскага падушнага маёнтка, 36 жыхароў.
У 1905 г. у в. Старамлыны-1 194 жыхары, у в. Старамлыны-2 81 жыхар. У 1921-39 гг. у складзе Польшчы, у Хомскай гміне Драгічынскага павета Палескага ваяводства. У 1921 г. – 20 двароў, 149 жыхароў. 3 1939 г. у БССР, у Хомскай воласці Драгічынскага павета Пінскай вобласці, вёскі Старамлыны-1 і Старамлыны-2, 70 двароў, 323 жыхары. 3 05.01.1940 г. у Драгічынскім раёне Пінскай вобласці, з 12.10.1940 г. у Хомскім с/С. Працавала пачатковая школа.
У Вялікую Айчынную вайну на фронце і ў партызанскай барацьбе загінулі 12 жыхароў вёскі. 3 1954 г. у Брэсцкай вобласці. У 1959 г. у в. Старамлыны-1 137 жыхароў, у в. Старамлыны-2 130 жыхароў. У 1970 г. в. Старамлыны, 207 жыхароў; у 1995 г. – 44 двары, 95 жыхароў. Да 2004 г. у складзе калгаса імя Кірава. Размешчана гандлёвая крама.
У 2005 г. – 35 гаспадарак, 59 жыхароў. У 2023 г. – 19 гаспадарак, 25 жыхароў.