Сорацні — вёска ў Драгічынскім с/С, у складзе СВК «Гутава». За 19 км на Паўночны Усход ад Драгічына, 127 км ад Брэста, 14 км ад чыгуначнай станцыі Снітава (на лініі Брэст-Гомель).
Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XVIII ст. Упамінаюцца ў 1783 г. як вёска ў Пінскім павеце Берасцейскага ваяводства, у складзе Бездзежскага ключа. 3 1795 г. у Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце Слонімскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. Гродзенскай губерняў. У 1858 г. цэнтр сельскай грамады ў Бездзежскай воласці, 235 рэвізскіх душ дзяржаўных сялян. У 1905 г. – 364 жыхары. У 1921-39 гг. у складзе Польшчы, у Бездзежскай гміне Драгічынскага павета Палескага ваяводства. У 1921 г. – 78 двароў, 445 жыхароў. 3 1939 г. у БССР, з 12.10.1940 г. у Вавуліцкім с/С Драгічынскага раёна Пінскай вобласці, 102 двары, 558 жыхароў. У 1941 г. – 83 двары, 317 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну ў верасні 1943 г. нямецка-фашысцкімі захопнікамі спалена 79 двароў, знішчана 142 жыхары; на франтах вайны загінулі 10 вяскоўцаў. 3 1954 г. у Брэсцкай вобласці. 3 1959 г. у Гутаўскім с/С, 506 жыхароў. У 1970 г. – 437 жыхароў; у 1995 г. – 98 двароў, 230 жыхароў, пачатковая школа. Размешчаны магазін, клуб, помнік ахвярам фашызму.
У 2005 г. – 82 гаспадаркі, 166 жыхароў. У 2023 г. – 33 гаспадаркі, 53 жыхара.