Гісторыя вёскі Скрыпялі - Дрогичинский район
BE RU
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by

Гісторыя вёскі Скрыпялі

Назад

Гісторыя вёскі Скрыпялі

Гісторыя вёскі Скрыпялі

Вёска ў Немяржанскім с/С, у складзе СВК «Бездзеж-Агра». За 18 км ад Драгічына, 128 км ад Брэста, 25 км ад чыгуначнай станцыі Драгічын (на лініі Брэст-Гомель).

Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XVI ст. 3 1795 г. у Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце Слонімскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. Гродзенскай губерніі. У 1858 г. вёска ў Імянінскай воласці Кобрынскага павета, у складзе Падрэцкай сельскай грамады, 113 рэвізскіх душ дзяржаўных сялян, раней падданых Тараканскага манастыра.

У 1905 г. 227 жыхароў. У 1921-39 гг. у складзе Польшчы, у Імянінскай гміне Драгічынскага павета Палескага ваяводства. У 1921 г. 78 двароў, 445 жыхароў. 3 1939 г. у БССР. У 1939 г. было 52 двары, 240 жыхароў, пачатковая школа. 3 12.10.1940 г. вёска ў Немяржанскім с/С Драгічынскага раёна Пінскай вобласці.

У Вялікую Айчынную вайну загінулі 15 землякоў вёскі, 12 з іх на фронце. 3 1954 г. у Брэсцкай вобласці. У 1959 г. – 184 жыхары; у 1970 г. – 163 жыхары; у 1995 г. – 45 двароў, 65 жыхароў.

У 2005 г. – 29 гаспадарак, 42 жыхары. У 2023 г. – 6 гаспадарак, 8 жыхароў.

Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?