Скібічы — вёска ў Драгічынскім с/С, у складзе СВК «Ліпніцкі». За 10 км на Усход ад Драгічына, 119 км ад Брэста, 17 км ад чыгуначнай станцыі Драгічын (на лініі Брэст-Гомель).
Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XVIII ст. Упамінаюцца ў дакументах за 1769 г. 3 1795 г. у Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце Слонімскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1858 г. вёска, цэнтр сельскай грамады ў Драгічынскай воласці, 96 рэвізскіх душ дзяржаўных сялян, адносілася да маёнткаў Балкуны Пятра Крашэўскага і Скібічы — сумеснага ўладання Коразавай, Пясецкіх, Яцынічаў; таксама в. Скібічы ў Бездзежскай сельскай грамадзе — 23 рэвізскія душы дзяржаўных сялян. У 1905 г. – 181 жыхар. У 1921-39 гг. у складзе Польшчы, у Драгічынскай гміне Драгічынскага павеце Палескага ваяводства. У 1921 г. – 15 двароў, 96 жыхароў, з якіх 77 праваслаўных. У 1930-х г. – 28 двароў. 3 04.12.1939 г. у БССР, у Драгічынскай воласці Драгічынскага павета Пінскай вобласці, 43 двары, 272 жыхары. 3 12.10.1940 г. у Ліпніцкім с/С Драгічынскага раёна. Працавала пачатковая школа. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 5 землякоў — воінаў і партызан. 3 1954 г. у Брэсцкай вобласці. У 1959 г. – 167 жыхароў. У 1970 г. вёска ў Драгічынскім с/С, 143 жыхары; у 1995 г. – 34 двары, 63 жыхары. Радзіма Героя Сацыялістычнай Працы С. П. Ільючык.
У 2005 г. – 23 двары, 46 жыхароў. У 2023 г. – 15 гаспадарак, 22 жыхара.