Гісторыя вёскі Сёманаўшчына - Дрогичинский район
BE RU
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by

Гісторыя вёскі Сёманаўшчына

Назад

Гісторыя вёскі Сёманаўшчына

Гісторыя вёскі Сёманаўшчына

Сёманаўшчына — вёска ў Драгічынскім с/С, у складзе СВК «Хомскі». За 5 км на Паўночны Захад ад Драгічына, 115 км ад Брэста, 6 км ад чыгуначнай станцыі Драгічын (на лініі Брэст-Гомель).

Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XVIII ст. У 1778 г. паселішча ў Драгічынскім графстве. 3 1795 г. у Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце Слонімскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1858 г. вёска, прадмесце г. Драгічын у Драгічынскай воласці Кобрынскага павета, 127 жыхароў, падданых маёнтка Броннае Баляслава Жука. У 1890 г. вёска ў складзе Старасельскай грамады. У 1905 г. – 956 жыхароў. У 1921-39 гг. у складзе Польшчы, у Драгічынскай гміне Драгічынскага павета Палескага ваяводства. У 1921 г. – 8 двароў, 153 жыхары. 3 04.12.1939 г. у БССР, у Драгічынскай воласці Драгічынскага павета Пінскай вобласці, вёска, 64 двары, 417 жыхароў. 3 1941 г. у былым маёнтку Броннае каля Сёманаўшчыны размяшчалася Драгічынская МТС. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 10 землякоў вёскі, 8 з іх на фронце. 3 1954 г. у Брэсцкай вобласці. У 1960 г. вёска, 290 жыхароў. 3 1965 г. у Драгічынскім с/С. У 1970 г. – 351 жыхар; у 1995 г. – 128 двароў, 367 жыхароў. Размешчаны магазін.

У 2005 г. – 111 двароў, 303 жыхары. У 2023 г. – 105 гаспадарак, 285 жыхароў.

Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?