Сірэнеўка – вёска ў Драгічынскім с/С, у складзе СВК «Хомскі». За 3 км на Поўнач ад Драгічына, 113 км ад Брэста, 10 км ад чыгуначнай станцыі Драгічын (на лініі Брэст-Гомель).
Узнікла ў 1960-я гг. у час ліквідацыі хутароў і іншых дробных паселішчаў. Першымі перасяленцамі былі жыхары б. калоніі Равіны (у 1959 у Старасельскім с/С, 128 жыхароў). У 1970 г. в. Сірэнеўка ў Драгічынскім с/С, 183 жыхары, пачатковая школа. У 1995 г. – 86 двароў, 251 жыхар. Размешчаны клуб, магазін.
У 2005 г. – 93 двары, 290 жыхароў. У 2023 г. – 126 гаспадарак, 370 жыхароў.