Селішча – вёска ў Закозельскім с/С, у складзе СВК «Радавецкі». За 22 км на Паўднёвы 3ахад ад Драгічына, 134 км ад Брэста, 16 км ад чыгуначнай станцыі Драгічын (на лініі Брэст-Гомель).
Паводле пісьмовых крыніц вядома з XIX ст. У 1890 г. маёнтак памешчыка Іллі Гарбарука ў Асавецкай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерніі, 400 дзесяцін угоддзяў.
У 1905 г. маёнтак, 12 жыхароў; пасяленне «Плаціна Селішча», 12 жыхароў. У 1921-39 гг. у складзе Польшчы, у Асавецкай гміне Драгічынскага павета Палескага ваяводства. У 1930-я гг. 2 двары. 3 1939 г. у БССР. 3 04.12.1939 г. у Асавецкай воласці Драгічынскага павета Пінскай вобласці калонія Селішча, 40 жыхароў. 3 12.10.1940 г. у Ляхавіцкім с/С Драгічынскага раёна.
У Вялікую Айчынную вайну 19.06.1943 г. партызаны вывелі са строю Селішчанскі гідравузел на Дняпроўска-Бугскім канале. 3 1954 г. у Брэсцкай вобласці. 3 1959 г. у Папінскім с/С, 172 жыхары. У 1970 г. – 170 жыхароў; у 1995 г. – 32 двары, 57 жыхароў. Размешчаны Дом сацыяльных паслуг.
У 2005 г. – 20 гаспадарак, 34 жыхары. У 2023 г. – 15 гаспадарак, 16 жыхароў.