Ражок — вёска ў Дзеткавіцкім с/С, у складзе СВК «Агра-Дзеткавічы». За 38 км на паўночны захад ад Драгічына, 148 км ад Брэста, 23 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзец (на лініі Брэст-Гомель).
Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XIX ст. У 1858 г. маёнтак памешчыка Радавіцкага ў Зёлаўскай воласці Кобрынскага павета. У 1905 г. маёнтак, 17 жыхароў. У 1921-39 гг. у складзе Польшчы, у Зёлаўскай гміне Кобрынскага павета. У 1921 г. фальварак. У 1930-я гг. 19 двароў. 3 1939 г. – у БССР. 3 15.01.1940 г. ў Антопальскім раёне Брэсцкай вобласці. 3 12.10.1940 г. – у Дзеткавіцкім с/С, 103 жыхары. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 2 жыхары. 3 08.08.1959 г. – у Драгічынскім раёне, 90 жыхароў. У 1970 г. 142 жыхары; у 1995 г. – 36 двароў, 70 жыхароў. Радзіма генерал-маёра В. В. Дунца.
У 2005 г. – 30 гаспадарак, 67 жыхароў. У 2023 г. – 12 гаспадарак, 19 жыхароў.