Равіны — вёска ў Драгічынскім с/С, у складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Драгічынскі райаграсэрвіс». За 8 км на Паўночны Усход ад Драгічына, 118 км ад Брэста, 15 км ад чыгуначнай станцыі Драгічын (на лініі Брэст-Гомель).
Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XVIII ст. Згадваецца ў 1776 і 1778 гг. у складзе Драгічынскага графства, сяло і маёнтак Равіны. У 1778 г. у сяле 24 двары, 161 жыхар; карчма. 3 1795 г. у Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце Слонімскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1858 г. упамінаюцца маёнтак Равіны Осіпа Бугскага, 207 рэвізскіх душ дзяржаўных сялян; маёнтак Равіны Іосіфа Куржанецкага, якому ў прадмесцях Драгічына належалі 460 рэвізскіх душ дзяржаўных сялян; маёнтак Равіны Паўла Юр’евіча, якому ў в. Равіны належалі 35 рэвізскіх душ дзяржаўных сялян. У 1890 г. цэнтр Равінскай сельскай грамады, якая мела 478 дзесяцін угоддзяў, з іх 293 дзесяцін прыдатныя. У в. Равіны 66 дзесяцін угоддзяў. Згадваюцца маёнтак Святынак-Равіны Сцяпана Кандрашчука, 351 дзесяцін угоддзяў; маёнтак Равіны-Залужжа нашчадкаў Рэгіны Рушчыц, 82 дзесяцін; маёнтак Равіны-Драгічын Андрэя Спірыдонава, 1812 дзесяцін угоддзяў; маёнтак Равіны Віталя Юр’евіча, 62 дзесяцін угоддзяў; пасёлак Равіны, у якім розных землеўладальнікам належалі 80 дзесяцін угоддзяў. У 1905 г. у в. Равіны 455 жыхароў; маёнтак Равіны-Залужжа — 15 жыхароў; маёнтак Равіны — 107 жыхароў; маёнтак Равіны-Драгічын — 14 жыхароў. Працавала пачатковая школа. У 1921-39 гг. у складзе Польшчы, у Драгічынскай воласці Драгічынскага павета Палескага ваяводства. Дзейнічала падпольная ячэйка КПЗБ, некаторы час у вёсцы размяшчаўся Драгічынскі падп. райком КПЗБ. 3 04.12.1939 г. у БССР, у Драгічынскім павеце Пінскай вобласці, вёска, 106 двароў, 675 жыхароў. 3 15.01.1940 г. у Драгічынскім раёне, з 12.10.1940 г. у Ліпніцкім с/С. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 27 землякоў вёскі, 15 з іх на фронце. У 1947 г. вёска электрыфікавана. 3 1954 г. у Брэсцкай вобласці, з 1960 г. у Старасельскім, з 1965 г. у Драгічынскім сельсаветах. У 1960 г. – 663 жыхары; у 1970 г. цэнтр калгаса «Праўда», 660 жыхароў; у 1995 г. – 199 двароў, 590 жыхароў. Размешчаны сярэдняя школа, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, сельскі Дом культуры, бібліятэка, 2 магазны, 2 камерцыйныя крамы. Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
У 2005 г. – 194 гаспадаркі, 471 жыхар. У 2023 г. – 133 гаспадаркі, 303 жыхара.