Гісторыя вёскі Рашын - Дрогичинский район
BE RU
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by

Гісторыя вёскі Рашын

Назад

Гісторыя вёскі Рашын

Гісторыя вёскі Рашын

Рашын — вёска ў Антопальскім с/С, у складзе СВК «Агра-Дзеткавічы». За 32 км на Паўночны Захад ад Драгічына, 142 км ад Брэста, 17 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзец (на лініі Брэст-Гомель).

Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XVI ст. Упамінаюцца ў 1588, 1634, 1640 гг., была царква. 3 1795 г. у Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце Слонімскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1858 г. вёска, цэнтр сельскай грамады ў Зёлаўскай воласці Кобрынскага павета, у складзе маёнтка Зёлава памешчыцы Марыі Далгарукавай, 133 рэвізскія душы дзяржаўных сялян. У 1905 г. – 343 жыхары. У 1921-39 гг. у складзе Польшчы, у Зёлаўскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяв. У 1921 г. – 21 двор, 93 жыхары. У 1930-я г. – 31 двор. 3 1939 г. у БССР. 3 15.01.1940 г. у Антопальскім раёне Брэсцкай вобласці. 3 12.10.1940 г. у Дзеткавіцкім с/С, 148 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 13 землякоў, з іх 10 на фронце. 3 1959 г. у Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці, 140 жыхароў. У 1970 г. – 152 жыхары; у 1995 г. – 35 двароў, 71 жыхар.

У 2005 г. – 33 гаспадаркі, 59 жыхароў. У 2023 г. – 9 гаспадарак, 16 жыхароў.

Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?