Гісторыя вёскі Пярэспа - Дрогичинский район
BE RU
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by

Гісторыя вёскі Пярэспа

Назад

Гісторыя вёскі Пярэспа

Гісторыя вёскі Пярэспа

Сіманавічы – вёска ў Немяржанскім с/С (з 2021 г., да гэтага часу знаходзілася ў складзе Вулькаўскага с/С), знаходзіцца яна ў 10 км на поўнач ад райцэнтра, у 11 км на поўдзень ад ракі Ясельды, 121 км ад Брэста, 17 км ад чыгуначнай станцыі Драгічын (на лініі Брэст-Гомель).

 Як паказваюць археалгічныя знаходкі на тэрыторыі Сіманавіч людзі жылі з часоў сярэднекаменнага веку, або мезаліту.

На поўнач ад вёскі, каля могілак, знаходзіцца ўрочышча Курганка. Мясцовасць узвышаная, пясчаная, парослая лесам. У 60-я гг. аўтарам гэтых радкоў, які працаваў тады настаўнікам Сіманавіцкай СШ, выяўлена старажытная стаянка. Сярод знаходак – каменныя нажы, наканечнікі стрэл, некалькі чарапкоў.

Дзве невялікія стаянкі выяўлены ў паўднёва-заходняй частцы ўгоддзяў вёскі. Адна з іх ва ўрочышчы Крывыя – Валодзін Хутар, другая – ва ўрочышчы Падглыбокае.

Знаходкі сведчаць, што пастаяннае паселішча на месцы Сіманавіч існуе з VІІІ-Х стст.

Як называліся першапачаткова Сіманавічы? Безумоўна, не так, як паходзіць ад хрысціянскага – гэта язычніцкая эпоха.

Да сярэдзіны XIX ст. жыхары в. Сіманавічы адносіліся адміністрацыйна да дзвюх адзінак. Цэнтр адной адміністрацыйнай адзінкі быў размешчаны на захад ад Сіманавіч. Гэта – Кобрын, Бародзічы, Брашэвічы. Адпаведна цэнтр другой адзінкі знаходзіўся на ўсход ад в. Сіманавічы. Гэта – Пінск, Хомск. Таму ўмоўна гэтыя адзінкі будзем называць «заходняй» і «усходняй».

Першая згадка пра Сіманавічы ў пісьмовых крыніцах адносіцца да 1452 г. Згадка гэта крыху ўскосная. У 1452 г. вялікі князь літоўскі Казімір Ягайлавіч перадаў пінскаму князю Юрыю Сямёнавічу шэраг населеных пунктаў або іх частак. Сярод гэтых частак населеных пунктаў – Сіманаўскае пустое дворышча. Дворышча – гэта частка сяла. Яно складалася з некалькіх вялікіх гаспадарак. Хоць тое дворышча сяла Сіманавічы, якое атрымаў пінскі князь, да 1452 г. па нейкіх прычынах запусцела, але раней тут людзі жылі, інакш бы яно дворышчам не называлася. Відавочна, гэта дворышча зноў засялілі, інакш не было сэнсу перадаваць яго пінскаму князю.

Наступная згадка пра Сіманавічы адносіцца да 1554 г. Тады прадстаўнік знатнага літоўскага роду Станіслаў Кезгайла прадае луцкаму і берасцейскаму епіскапу Валяр’яну Пратасевічу Бародзіцкую воласць за паўтары тысячы грошай літоўскіх. Сярод вёсак, якія ўваходзілі ў гэту воласць, называюцца і Сіманавічы.

Да 1558 г адносіцца апісанне сёлаў, якія ўваходзілі ў склад Бародзіцкай воласці. Ёсць апісанне і Сіманавіч. У 1558 г. у сяле (той яго частцы, якая знаходзілася ў складзе Бародзіцкай воласці) налічвалася 7 дымоў, г. зн. вялікіх гаспадарак.

У сярэдзіне ХVІ ст. паміж Сіманавічамі і Драгічынам знаходзіўся лясны масіў, які называўся Сіманаўскія лясы. У лясах выраблялі тады так званы ванчос. Гэта від лесаматэрыялу, звычайна дубовыя брусы. 3 дакумента 1562 г. вядома, што Сіманавіцкія лясы належалі некалькім уладальнікам. Гэта гаспадарскі дваранін Васіль Фядзюшка, а таксама гаспадарскія зямяне Пінскага павета – Міхаіл Борзабагаты, яго зяць Іван Сава і Астафій Цянюка.

У 1914 г. пачалася першая сусветная вайна. Перад наступленнем германскай арміі ў 1915 г. звыш 90 % жыхароў Сіманавіч выехала ў бежанцы ў Расію. У час ваенных дзеянняў згарэла частка сяла.

Пасля вяртання з бежанцаў наступілі надзвычай цяжкія часы. Усё прыйшло ў заняпад. Ні хлеба, ні скаціны. Няма што пасеяць. I навокал такія ж вёскі. Каб што купіць ці зарабіць, хадзілі далёка аж за Гарынь ў Лахвенскую воласць на Лунінеччыну, часам – за Буг, у Польшчу. Раздабытае збожжа мяшалі з мякінай, малолі ў жорнах, пяклі каржы. Выкарыстоўвалі ў ежу не толькі ягады, грыбы, але ўсялякія карэнні, насенне дзікарослых раслін. Праз два гады пасля вяртання з бежанцаў нарэшце напяклі ўласнага хлеба. Заўважу, што ў вёсцы існаваў промысел – выраб валёнак.

У 1921 г. быў праведзены перапіс насельніцтва. У Сіманавічы тады ўваходзіла 279 двароў, з іх 83 незаселеныя, таму што іх гаспадары яшчэ не вярнуліся з бежанцаў. Усяго тады ў вёсцы налічвалася 973 жыхары.

Вялікія змены адбыліся ў 1927-1928 гг. – звыш 70 % жыхароў Сіманавіч перасяліліся з вёскі на хутары. Карэнным чынам замянілася тая структура вёскі, якая існавала стагоддзямі. Вёска працягнулася на некалькі кіламетраў з поўначы на поўдзень.

Мяняўся ўклад жыцця. У вядзенні сельскай гаспадаркі прымяняліся новыя метады. Павялічвалася таварнасць гаспадаркі. У вёску паступала вялікая колькасць фабрычных вырабаў. Узрастала палітычная актыўнасць людзей. Газета стала жыццёвай патрэбнасцю для малодшага пакалення. Колькасць жыхароў у вёсцы ў 20-30-я гг. XX ст. складала прыблізна 1450-1480 чалавек.

13 ліпеня 1943 г. вёска была спалена фашыстамі, два чалавекі застрэлены. Усяго загінула або прапала без вестак на франтах Вялікай Айчыннай вайны, у партызанах каля 50 жыхароў Сіманавіч.

У 60-я гг. праводзілася ссяленне з хутароў у вёску. Гэта выклікала міграцыі іншага характару. Звыш 20 сем’яў з хутароў перасяліліся не ў вёску, а на Кубань (Краснадарскі край), больш за ўсё ў Паўлаўскі раён. Мелі месца перасяленні ў вёскі паўднёвай Украіны, Паволжа, Алтайскага краю…

Калі ўзнікла школа ў Сіманавічах, дакладна невядома. Аднак, як гавораць старажылы, у 70-я гг. XIX ст. яна існавала. Спачатку была пачатковай. З 30-х гг. XX ст. – сямігадовая, з 1959 г. – дзесяцігодка.

У пачатку 60-х гг. у Сіманавічах пражывала каля 1000 чалавек. Да 1995 г. тут засталося толькі 407 жыхароў. У 2005 г. – 165 гаспадарак, 315 жыхароў. У 2023 г. – 82 гаспадаркі, 134 жыхара.

Сіманавічы – вёска старажытная і да нядаўняга часу – адно з буйнейшых паселішчаў у вобласці. За апошнія два-тры дзесяцігоддзі па насельніцтву яна фактычна ператварылася ў невялічкую вёсачку. Будучыня – за малодшым пакаленнем. А нашчадкаў тых людзей, якія жылі тут у папярэднія стагоддзі, сярод малодшага пакалення зусім няшмат.

Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?