Гісторыя вёскі Пухавая - Дрогичинский район
BE RU
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by

Гісторыя вёскі Пухавая

Назад

Гісторыя вёскі Пухавая

Гісторыя вёскі Пухавая

Вёска ў Асавецкім с/С, у складзе СВК «Пенякова». За 21 км на паўночны ўсход ад Драгічына, 131 км ад Брэста, 28 км ад чыгуначнай станцыі Драгічын (на лініі Брэст-Гомель).

Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XIX ст. У 1858 г. маёнтак у Асавецкай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерніі, уласнасць Юліі Клімашэўскай. У 1905 г. у маёнтку 8 жыхароў.

У 1921-39 гг. у складзе Польшчы, у Асавецкай гміне Драгічынскага павета Палескага ваяводства. У 1921 г. – 3 двары, 16 жыхароў. 3 04.12.1939 г. у БССР, у Драгічынскім павеце Пінскай вобласці, калонія, 10 двароў, 84 жыхары. 3 12.10.1940 г. у Белінскім, Асавецкім сельсаветах Драгічынскага раёна. 3 1954 г. у Брэсцкай вобласці. У 1960 г. вёска, 71 жыхар; у 1970 г. – 82 жыхары; у 1995 г. – 15 двароў, 28 жыхароў.

У 2005 г. – 11 гаспадарак, 18 жыхароў. У 2023 г. – 7 гаспадарак, 7 жыхароў.

Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?