Пігасы — вёска ў Драгічынскім с/С, у складзе СВК «Ліпніцкі». За 7 км на Паўднёвы Усход ад Драгічына, 118 км ад Брэста, 14 км ад чыгуначнай станцыі Драгічын (на лініі Брэст-Гомель).
Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XVIII ст. Упамінаюцца ў 1777 г. у Радагашчанскай воласці. 3 1795 г. у Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце Слонімскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1858 г. вёска ў Драгічынскай воласці, цэнтр сельскай грамады, 231 рэвізская душа дзяржаўных сялян. У 1890 г. грамада мела 1094 дзесяцін угоддзяў, з іх 596 дзесяцін прыдатных. У 1905 г. было 438 жыхароў. У 1921-39 гг. у складзе Польшчы, вёска ў Драгічынскай гміне Драгічынскага павета Палескага ваяводства. У 1921 г. – 32 двары, 130 жыхароў, з якіх 124 праваслаўныя. 3 04.12.1939 г. у БССР, у Драгічынскім павеце Пінскай вобласці. 3 15.01.1940 г. у Драгічынскім раёне, з 12.10.1940 г. у Ліпніцкім с/С. У 1939 г. – 93 двары, 686 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну загінулі на фронце 10 землякоў. 3 1954 г. у Брэсцкай вобласці. 3 1960 г. вёска ў Старасельскім с/С, 395 жыхароў. 3 1965 г. у Драгічынскім с/С. У 1970 г. – 342 жыхары; у 1995 г. – 93 двары, 161 жыхар. Размешчаны магазін, бібліятэка.
У 2005 г. – 68 гаспадарак, 139 жыхароў. У 2023 г. – 30 гаспадарак, 52 жыхара.