Гісторыя вёскі Піганавічы - Дрогичинский район
BE RU
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by

Гісторыя вёскі Піганавічы

Назад

Гісторыя вёскі Піганавічы

Гісторыя вёскі Піганавічы

Піганавічы – вёска ў Закозельскім с/С, у складзе дзяржаўнага унітарнага вытворчага прадпрыемства «Племзавод Закозельскі». За 4 км на 3ахад ад Драгічына, 140 км ад Брэста, 8 км ад чыгуначнай станцыі Драгічын (на лініі Брэст-Гомель).

Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XVII ст. Упамінаюцца ў 1694 г. у Берасцейскім павеце ВКЛ. 3 1791 г. у Кобрынскім павеце Берасцейскага ваяводства. 3 1795 г. у Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце Слонімскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. Гродзенскай губерніі. У 1858 г. вёска ў Пярковіцкай воласці Кобрынскага павета, цэнтр сельскай грамады, у складзе маёнтка Корсуні памешчыка Казіміра Ягміна, 257 рэвізскіх душ дзяржаўных сялян. У 1890 г. вёска ў Валавельскай воласці, 504 дзесяцін угоддзяў, з іх 343 дзесяцін прыдатнай зямлі.

У 1905 г. – 515 жыхароў. У 1921-39 гг. у складзе Польшчы, у Валавельскай гміне Драгічынскага павета Палескага ваяводства. У 1921 г. – 34 двары, 192 жыхары, з якіх 176 праваслаўных. 3 04.12.1939 г. у БССР, у Драгічынскім павеце Пінскай вобласці, 107 двароў, 566 жыхароў, пачатковая школа. 3 15.01.1940 г. у Драгічынскім раёне, з 12.10.1940 г. у Першамайскім с/С. Працаваў калгас імя Будзённага.

У Вялікую Айчынную вайну ў партызанскай барацьбе і на фронце загінулі 24 жыхары. 3 1954 г. у Брэсцкай вобласці. У 1960 г. – 176 жыхароў. У 1970 г. вёска ў Антопальскім пасялковым Савеце, 415 жыхароў. У 1995 г. вёска ў Галоўчыцкім с/С, 101 двор, 210 жыхароў. Размешчаны магазін. Да 17 верасня 2013 г. у Галоўчыцкім с/С, у складзе СВК «Прыазерскі».

У 2005 г. – 80 двароў, 198 жыхароў. У 2023 г. – 48 гаспадарак, 138 жыхароў.

Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?