Гісторыя вёскі Пацы - Дрогичинский район
BE RU
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by

Гісторыя вёскі Пацы

Назад

Гісторыя вёскі Пацы

Гісторыя вёскі Пацы

Пацы — вёска ў Брашэвіцкім с/С, у складзе СВК «Брашэвічы». За 17 км на Паўночны Захад ад Драгічына, 128 км ад Брэста, 11 км ад чыгуначнай станцыі Драгічын (на лініі Брэст-Гомель).

Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XIX ст. У 1858 г. вёска ў Імянінскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні, у складзе Брадоцкай сельскай грамады, 103 рэвізскія душы дзяржаўных сялян, раней падданых Тараканскага манастыра. У 1905 г. – 238 жыхароў. У 1921-39 гг. у складзе Польшчы, вёска ў Імянінскай гміне Драгічынскага павета Палескага ваяводства. У 1921 г. – 21 двор, 101 жыхар (праваслаўныя). 3 1939 г. у БССР, вёска ў Брашэвіцкай воласці Драгічынскага павета Пінскай вобласці. 3 12.10.1940 г. у Драгічынскім раёне, 109 двароў, 214 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 16 жыхароў, 12 з іх на фронце. 3 1954 г. у Брэсцкай вобласці. У 1959 г. вёска ў Брашэвіцкім с/С, 163 жыхары. У 1970 г. – 159 жыхароў; у 1995 г. – 34 двары, 70 жыхароў.

У 2005 г. – 28 гаспадарак, 49 жыхароў. У 2023 г. – 10 гаспадарак, 11 жыхароў.

Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?