Гісторыя вёскі Новая Цэмра - Дрогичинский район
BE RU
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by

Гісторыя вёскі Новая Цэмра

Назад

Гісторыя вёскі Новая Цэмра

Гісторыя вёскі Новая Цэмра

Новая Цемра — вёска ў Антопальскім с/С, у складзе СВК «Агра-Дзеткавічы». За 39 км на Паўночны Захад ад Драгічына, 149 км ад Брэста, 24 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзец (на лініі Брэст-Гомель).

Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XVIII ст. У 1793 г. згадваецца як урочышча ў межах Хомскага графства Берасцейскага ваяв. 3 1795 г. у Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце Слонімскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1890 г. хутар Цемра ў складзе маёнтка памешчыка Андрэя Лук’яненкі; пушча Цемра, уласнасць Ганны Цімафеевай у Зёлаўскай воласці Кобрынскага павета. У 1905 г. пасёлак Цемра Старая, 151 жыхар; два фальваркі Цемра — 13 і 9 жыхароў. У 1921-39 гг. у складзе Польшчы, у Зёлаўскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяв. У 1921 г. вёска Цемра, фальварак Цемра і фальварак Граццякі, усяго 24 двары, 162 жыхары, з якіх 153 праваслаўныя. У 1930-я г. у в. Новая Цемра 11 дамоў. 3 1939 г. у БССР. 3 15.01.1940  г. у Антопальскім раёне Брэсцкай вобласці. 3 12.10.1940 г. у Дзеткавіцкім с/С, 68 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 3 жыхары, з іх 2 на фронце. 3 08.08.1959 г. у Драгічынскім раёне, 91 жыхар. У 1970 г. – 117 жыхароў; у 1995 г. – 22 двары, 36 жыхароў.

У 2005 г. – 18 гаспадарак, 24 жыхары. У 2023 г. – 5 гаспадарак, 5 жыхароў.

Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?