Навікі — вёска ў Драгічынскім с/С, у складзе СВК «Хомскі». За 5 км на Поўнач ад Драгічына, 115 км ад Брэста, 12 км ад чыгуначнай станцыі Драгічын (на лініі Брэст-Гомель).
Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XVIII ст. У 1778 г. згадваюцца ў апісанні межаў Драгічынскага графства, вёска — прадмесце Драгічына, 12 сялянскіх двароў, 53 жыхары, была карчма. 3 1795 г. у Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, Слонімскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1858 г. вёска ў Драгічынскай воласці Кобрынскага павета, цэнтр сельскай грамады, 82 рэвізскія душы дзяржаўных сялян. У 1905 г. было 126 жыхароў. У 1921-39 гг. у складзе Польшчы, у Драгічынскай гміне Драгічынскага павета Палескага ваяводства. У 1921 г. – 21 двор, 147 жыхароў. 3 04.12.1939 г. у БССР, у Драгічынскім павеце Пінскай вобласці, вёска ў Драгічынскай воласці, 30 двароў, 177 жыхароў. 3 15.01.1940 г. у Драгічынскім раёне, з 12.10.1940 г. у Старасельскім с/С. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 10 землякоў, з іх 6 на фронце. 3 1954 г. у Брэсцкай вобласці; з 1965 г. у Драгічынскім с/С. У 1960 г. было 137 жыхароў; у 1970 г. – 110 жыхароў; у 1995 г. – 25 двароў, 39 жыхароў.
У 2005 г. – 16 двароў, 20 жыхароў. У 2023 г. – 11 гаспадарак, 19 жыхароў.