Навасёлкі — вёска ў Антопальскім с/С, цэнтр СВК «Асіпавічы». За 34 км на Паўднёвы 3ахад ад Драгічына, 139 км ад Брэста, 18 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзец (на лініі Брэст-Гомель).
Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XIX ст. У 1858 г. вёска ў складзе Асіпавіцкай сельскай грамады, у Антопальскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губурні, 73 рэвізскія душы дзяржаўных сялян. У 1905 г. вёска, 272 жыхары. У 1921-39 гг. у складзе Польшчы, у Антопальскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяв. У 1921 г. – 13 двароў, 81 жыхар. У 1930-я гг. – 39 двароў, пачатковая школа. 3 1939 г. у БССР. 3 15.01.1940 г. у Антопальскім раёне Брэсцкай вобласці. 3 12.10.1940 г. у Асіпавіцкім с/С, 205 жыхароў. У 1941 г. – 41 двор, 166 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну нямецкія акупанты ў красавіку 1943 г. поўнасцю спалілі вёску, загубілі 13 жыхароў, 5 землякоў загінулі на фронце. 3 1954 г. вёска ў Галоўчыцкім с/С, з 1959 г. у Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці. У 1960 г. – 169 жыхароў; у 1970 г. – 274 жыхары; у 1995 г. – 66 двароў, 144 жыхары. Размешчаны магазін, бібліятэка.
У 2005 г. – 56 гаспадарак, 122 жыхары. У 2023 г. – 14 гаспадарак, 24 жыхара.