Гісторыя вёскі Нагор’е - Дрогичинский район
BE RU
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by

Гісторыя вёскі Нагор’е

Назад

Гісторыя вёскі Нагор’е

Гісторыя вёскі Нагор’е

Нагор’е — вёска ў Драгічынскім с/С, у складзе СВК «Хомскі». За 8 км на 3ахад ад Драгічына, 119 км ад Брэста.

Паводле пісьмовых крыніц вядома з XIX ст. У 1858 г. вёска Нагуры, цэнтр сельскай грамады ў Пярковіцкай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні, у складзе маёнтка Хлявішча памешчыка Віктара Выславуха, 150 рэвізскіх душ дзяржаўных сялян. У 1905 г. у Валавельскай воласці, вёска Нагор’е — 301 жыхар; 2 пасёлкі Нагор’е — 12 жыхароў; выселак Нагор’е — 11 жыхароў; чыгуначная станцыя Нагор’е — 28 жыхароў. У 1921-39 гг. у складзе Польшчы, у Валавельскай гміне Драгічынскага павета Палескага ваяводства. У 1921 г. вёска Нагорцы, 21 двор, 132 жыхары. 3 04.12.1939 г. у БССР, сяло Нагор’е ў Валавельскай воласці Драгічынскага павета Пінскай вобласці, 57 двароў, 303 жыхары. 3 15.01.1940 г. у Драгічынскім раёне, з 12.10.1940 г. у Літоўскім с/С. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 13 землякоў, 9 з іх не вярнуліся з фронту. У 1960 г. – 179 жыхароў. У 1970 г. вёска ў Закозельскім с/С, 401 жыхар. У 1995 г. – 155 двароў, 478 жыхароў. Размешчаны камбікормавы завод, філіял Беларусбанка, аддзяленне сувязі, 2 магазіны, кафэ, чыгуначная станцыя Драгічын.

У 2005 г. – 190 двароў, 527 жыхароў. У 2023 г. – 172 гаспадаркі, 387 жыхароў.

Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?