Мосткі — вёска ў Імянінскім с/С, у складзе СВК «Імянінскі». За 26 км на Паўночны Захад ад Драгічына, 136 км ад Брэста, 19 км ад чыгуначнай станцыі Драгічын (на лініі Брэст-Гомель).
Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XIX ст. У 1858 г. вёска, цэнтр сельскай грамады ў Зёлаўскай воласці Кобрынскага павета, у складзе маёнтка Дзераўная памешчыкаў Завадскіх, 169 рэвізскіх душ дзяржаўных сялян. У 1905 г. – 361 жыхар. У 1921-39 гг. у складзе Польшчы, у Зёлаўскай гміне Драгічынскага павета Палескага ваяводства. У 1921 г. – 24 двары, 145 жыхароў (праваслаўных). У 1930-я г. – 72 двары. 3 1939 г. у БССР. 3 15.01.1940 г. у Антопальскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Дзераўнянскім с/С, 39 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 30 жыхароў, 18 з іх не вярнуліся з фронту. 3 16.07.1954 г. у Імянінскім с/С, з 08.08.1959 г. у Драгічынскім раёне. У 1959 г. – 298 жыхароў; у 1970 г. – 278 жыхароў; у 1995 г. – 72 двары, 132 жыхары. Размешчаны жывёлагадоўчая ферма, магазін.
У 2005 г. – 60 гаспадарак, 111 жыхароў. У 2023 г. – 27 гаспадарак, 37 жыхароў.