Місаўцы— вёска ў Драгічынскім с/С, у складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Драгічын райаграсэрвіс». За 6 км на Поўнач ад Драгічына, 117 км ад Брэста, 13 км ад чыгуначнай станцыі Драгічын (на лініі Брэст-Гомель).
Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XVIII ст. Упамінаюцца ў апісанні межаў Драгічынскага графства ў 1778 г.: вёска, 5 сялянскіх гаспадарак, 30 жыхароў. З 1791 г. у Кобрынскім павеце. 3 1795 г. у Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце Слонімскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1858 г. у Драгічынскай воласці Кобрынскага павета, вёскі — прадмесці г. Драгічын: Місаўцы ў складзе маёнтка Саха памешчыка Выславуха — 7 рэвізскіх душ дзяржаўных сялян; Місаўцы — уласнасць памешчыка Стоша, 18 рэвізскіх душ дзяржаўных сялян. У 1890 г. згадваюцца вёскі: Місаўцы ў Ліпніцкай сельскай грамадзе, 601 дзесяцін угоддзяў; маёнтак Місаўцы памешчыка Мацвея Валанеевіча — 283 дзесяцін угоддзяў; маёнтак Ліпнікі-Місаўцы Міхаля Стоша — 48 дзесяцін угоддзяў. У 1905 г. вёска Місаўцы — 73 жыхары; у маёнтку 50 жыхароў. У 1921-39 гг. у складзе Польшчы, у Драгічынскай гміне Драгічынскага павета Палескага ваяводства. У 1921 г. 6 двароў, 25 жыхароў. 3 04.12.1939 г. у БССР, у Драгічынскай воласці Драгічынскага павета Пінскай вобласці, вёска, 33 двары, 220 жыхароў. 3 15.01.1940 г. у Драгічынскім раёне, з 12.10.1940 г. у Ліпніцкім с/С. У Вялікую Айчынную вайну на фронце загінулі 3 землякі. 3 1954 г. у Брэсцкай вобласці; з 1960 г. у Старасельскім, з 1965 г. у Драгічынскім сельсаветах. У 1960 г. – 141 жыхар; у 1970 г. – 110 жыхароў; у 1995 г. – 26 двароў, 59 жыхароў.
У 2005 г. – 21 гаспадарка, 43 жыхары. У 2023 г. – 19 гаспадарак, 32 жыхара.