Гісторыя вёскі Мінявеж - Дрогичинский район
BE RU
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by

Гісторыя вёскі Мінявеж

Назад

Гісторыя вёскі Мінявеж

Гісторыя вёскі Мінявеж

Менявеж — вёска ў Антопальскім с/С, у складзе СВК «Агра-Дзеткавічы». За 39 км на Паўночны Захад ад Драгічына, 149 км ад Брэста, 24 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзец (на лініі Брэст-Гомель).

Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XVI ст. У 1858 г. вёска, цэнтр сельскай грамады ў Зёлаўскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні, у складзе маёнтка Дзераўная памешчыкаў Заварскіх, 144 жыхары. У 1890 г. грамада мела 353 дзесяцін угоддзяў, з іх 177 дзесяцін прыдатнай зямлі. У 1905 г. у вёсцы — 310, у фальварку 12 жыхароў. У 1921-39 гг. у складзе Польшчы, у Зёлаўскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяв. У 1921 г. – 21 двор, 156 жыхароў. У 1930-я г. – 47 двароў, пачатковая школа. 3 1939 г. у БССР. 3 15.01.1940 г. у Антопальскім раёне Брэсцкай вобласці. 3 12.10.1940 г. у Дзеткавіцкім с/С, 285 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 9 землякоў, 7 з іх на фронце. 3 08.08.1959 г. у Драгічынскім раёне, 263 жыхары. У 1970 г. – 256 жыхароў; у 1995 г. – 56 двароў, 92 жыхары.

У 2005 г. – 45 двароў, 68 жыхароў. У 2023 г. – 10 гаспадарак, 14 жыхароў.

Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?