Гісторыя вёскі Мікіцк - Дрогичинский район
BE RU
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by

Гісторыя вёскі Мікіцк

Назад

Гісторыя вёскі Мікіцк

Гісторыя вёскі Мікіцк

Мікіцк — вёска ў Бездзежскім с/С, у складзе СВК «Белы Груд». За 22 км на Паўночны Усход ад Драгічына, 134 км ад Брэста, 29 км ад чыгуначнай станцыі Драгічын (на лініі БрэстГомель).

Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XVIII ст. У 1783 г. згадваецца ў інвентары Бездзежскага ключа. 3 1795 г. у Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце Слонімскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1858г. вёска, цэнтр сельскай грамады ў Бездзежскай воласці, 226 рэвізскіх душ дзяржаўных сялян. У 1905 г. было 336 жыхароў. У 1921-39 гг. у складзе Польшчы, у Бездзежскай гміне Драгічынскага павета Палескага ваяводства. У 1921 г. – 57 двароў, 312 жыхароў, дзейнічала падпольная ячэйка КПЗБ. 3 04.12.1939 г. у БССР, у Бездзежскай воласці Драгічынскага павета Пінскай вобласці. 3 12.10.1940 г. у Бездзежскім с/С Драгічынскага раёна, працаваў цагляны завод, пачатковая школа. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 39 землякоў, 19 з іх на фронце. 3 1954 г. у Брэсцкай вобласці. У 1960 г. – 499 жыхароў; у 1970 г. – 404 жыхары; у 1995 г. – 84 двары, 239 жыхароў. Размешчаны магазін, бібліятэка-музей. Вясковы фальклорна-этнаграфічны калектыў «Крынічанька» удастоены звання «народны».

У 2005 г. – 82 гаспадаркі, 174 жыхары. У 2023 г. – 46 гаспадарак, 79 жыхароў.

Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?