Вёска ў Папінскім с/С, у складзе СВК «Пенякова». За 13 км на Поўдзень ад Драгічына, 121 км ад Брэста, 20 км ад чыгуначнай станцыі Драгічын (на лініі Брэст-Гомель).
Паводле пісьмовых крыніц вядома з XIX ст. У 1886 г. хутар у Асавецкай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерніі. У 1905 г. фальварак, 16 жыхароў. У 1921-39 гг. у складзе Польшчы, у Асавецкай гміне Драгічынскага павета Палескага ваяводства. У 1921 г. 7 жыхароў. У 1926 г. заснаваны лесапільны завод. У 1930-я г. 11 двароў. 3 1939 г. у БССР. 3 12.10.1940 г. у Папінскім с/С Драгічынскага раёна Пінскай, з 1954 г. Брэсцкай абласцей. У 1960 г. – хутар, 108 жыхароў; у 1970 г. – 54 жыхары; у 1995 г. – 9 двароў, 12 жыхароў.
У 2005 г. – 6 двароў, 7 жыхароў. У 2023 г. – 3 гаспадаркі, 5 жыхароў.