Гісторыя вёскі Ляжыткавічы - Дрогичинский район
BE RU
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by

Гісторыя вёскі Ляжыткавічы

Назад

Гісторыя вёскі Ляжыткавічы

Гісторыя вёскі Ляжыткавічы

Ляжыткавічы — вёска ў Драгічынскім с/С, у складзе СВК «Ліпніцкі». За 9 км на Паўднёвы Усход ад Драгічына, 120 км ад Брэста, 16 км ад чыгуначнай станцыі Драгічын (на лініі Брэст-Гомель).

Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XIX ст. У 1858 г. у Драгічынскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні, прадмесці Драгічына: в. Ляжыткавічы ў складзе маёнтка Вінча Станіслава Ідорскага — 58 рэвізскіх душ дзяржаўных сялян, царква; в. Ляжыткавічы, казённая ўласнасць — 37 рэвізскіх душ дзяржаўных сялян; в. Ляжыткавічы, казённая ўласнасць — 7 рэвізскіх душ дзяржаўных сялян. У 1905 г. вёска, 162 жыхары. У 1921-39 гг. у складзе Польшчы, у Драгічынскай гміне Драгічынскага павета Палескага ваяводства. У 1921 г. 7 двароў, 38 жыхароў. 3 04.12.1939 г. у БССР, у Драгічынскай воласці Драгічынскага павета Пінскай вобласці, 45 двароў, 174 жыхары. 3 15.01.1940 г. у Драгічынскім раёне, з 12.10.1940 г. у Ліпніцкім с/С. У Вялікую Айчынную вайну загінулі на фронце 3 землякі вёскі. 3 1954 г. у Брэсцкай вобласці, з 1960 г. у Старасельскім, з 1965 г. у Драгічынскім сельсаветах. У 1960 г. было 170 жыхароў; у 1970 г. — 149 жыхароў; у 1995 г. – 40 двароў, 81 жыхар. Працуе магазін. Радзіма доктара медыцынскіх навук, праф. І. П. Данілава.

У 2005 г. – 32 двары, 53 жыхары. У 2023 г. – 18 гаспадарак, 24 жыхара.

Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?