Гісторыя вёскі Людзвінова - Дрогичинский район
BE RU
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by

Гісторыя вёскі Людзвінова

Назад

Гісторыя вёскі Людзвінова

Гісторыя вёскі Людзвінова

Вёска ў Папінскім с/С, у складзе СВК «Пенякова». За 14 км на поўдзень ад Драгічына, 124 км ад Брэста, 20 км ад чыгуначнай станцыі Драгічын (на лініі Брэст-Гомель).

Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XIX ст. У 1858 г. маёнтак Людзвінова ў Асавецкай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерніі, уласнасць Пятра Ажэшкі. Тут у 1858-64 гг. жыла і працавала польская пісьменніца Эліза Ажэшка (Паўлоўская), жонка Пятра Ажэшкі, якая ў 1862 г. арганізавала тут пачатковую школу. Пад яе ўплывам маёнтак Людзвінова стаў адным з арганізацыйных цэнтраў паўстання 1863-64 гг. на Берасцейшчыне, апорнай базай для паўстанцаў атрада Рамуальда Траўгута. У 1864 г. маёнтак быў канфіскаваны ў казну, пісьменніца з’ехала ў бацькоўскі маёнтак Мілкаўшчыну каля Гродна.

У 1905 г. 40 жыхароў. У 1921-39 гг. у складзе Польшчы, у Асавецкай гміне Драгічынскага павета Палескага ваяводства. У 1921 г. фальварак, 7 двароў, 68 жыхароў. 3 04.12.1939 г. у Драгічынскім павеце Пінскай вобласці, БССР, калонія Людзвінова, 223 жыхары, пачатковая школа. 3 15.01.1940 г. у Драгічынскім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну на франтах загінулі 7 вяскоўцаў. У 1949 г. створаны калгас «17 Верасня» (старшыня А. Федзюковіч). 3 1954 г. у Брэсцкай вобласці. У 1959 г. хутар у Папінскім с/С, 268 жыхароў. У 1970 г. вёска, 278 жыхароў; у 1995 г. – 67 двароў, 151 жыхар. Размешчаны малочнатаварная ферма, Дом сацыяльных паслуг, магазін, клуб.

У 2005 г. – 53 гаспадаркі, 105 жыхароў. У 2023 г. – 32 гаспадаркі, 54 жыхара.

Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?