Гісторыя вёскі Літоўск - Дрогичинский район
BE RU
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by

Гісторыя вёскі Літоўск

Назад

Гісторыя вёскі Літоўск

Гісторыя вёскі Літоўск

Вёска ў Закозельскім с/С, у складзе дзяржаўнага унітарнага вытворчага прадпрыемства «Племзавод Закозельскі». За 12 км на Паўднёвы Захад ад Драгічына, 134 км ад Брэста, 5 км ад чыгуначнай станцыі Драгічын (на лініі Брэст-Гомель).

Паводле пісьмовых крыніц вядома з пачатку XVI ст. як сяленне Літоўскае ў Трокскім ваяводстве ВКЛ, уласнасць каталіцкай царквы. У 16-17 ст. сяло ў Бародзіцкай воласці Берасцейскага павета. Упамінаецца ў 1554 г. у Пісцовай кнізе Пінскага і Клецкага княстваў. Паводле інвентару Бародзіцкай воласці за 1558 г. сяло Літоўскае, 14 дамоў, даходы з яго складалі 8 коп 19 грошаў літоўскіх. У 1720-40-х гг. згадваецца Літоўскі ключ. 3 1791 г. 2 вёскі Літоўск у Пярковіцкай воласці Кобрынскага павета, адносіліся: 1-я да маёнтка Стэфант памешчыка Фелікса Ягміна, 2-я да маёнтка Зёлаў памешчыцы Туткевіч; усяго 296 рэвізскіх душ дзяржаўных сялян. 3 1795 г. у Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце Слонімскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. Гродзенскай губерніі. У 1890 г. у Валавельскай воласці, вёскі Літоўск-Вялікі і Літоўск-Малы, у Літоўскай сельскай грамадзе, 494 дзес. прыдатнай зямлі.

У 1905 г. вёска Літоўск у Валавельскай воласці, 580 жыхароў, пачатковая школа. У 1921-39 гг. у складзе Польшчы, у Валавельскай гміне Драгічынскага павета Палескага ваяводства. У 1921 г. – 27 двароў, 168 жыхароў. 3 04.12.1939 г. у БССР, у Драгічынскім павеце Пінскай вобласці, 118 двароў, 582 жыхары, пачатковая школа, аддзяленне сувязі. 3 15.01.1940 г. у Драгічынскім раёне, з 12.10.1940 г. да 12.12.1970 г. цэнтр Літоўскага с/С. Створаны калгас «1 Мая».

У Вялікую Айчынную вайну загінулі 22 землякі вёскі, 19 з іх на фронце. 3 1954 г. у Брэсцкай вобласці. У 1960 г. — 405, у 1970 г. – 429 жыхароў. 3 12.12.1970 г. у Закозельскім с/С. У 1995 г. – 151 двор, 354 жыхары. Размешчаны пачатковая школа, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін, сельскі Дом культуры, бібліятэка, лазня, загатоўчы ларок.

У 2005 г. – 137 гаспадарак, 343 жыхары. У 2023 г. – 101 гаспадарка, 242 жыхара.

Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?