Гісторыя вёскі Леснікі - Дрогичинский район
BE RU
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by

Гісторыя вёскі Леснікі

Назад

Гісторыя вёскі Леснікі

Гісторыя вёскі Леснікі

Леснікі— вёска ў Немяржанскім с/С, у складзе СВК «Бездзеж-Агра». За 20 км. на Паўночны Захад ад г. Драгічына, 130 км. ад г. Брэста, 27 км. ад чыгуначнай станцыі Драгічын (на лініі Брэст-Гомель).

Паводле пісьмовых крыніц вядома з XVI ст. У 1905г. у Хомскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерніі, вёска, 168 жыхароў.

У 1921-1939 гг. у складзе Польшчы, у Хомскай гміне Драгічынскага павета Палескага ваяводства. У 1921 г. – вёска, 31 двор, 171 жыхар. 3 04.12.1939 г. у БССР, у Драгічынскім павеце Пінскай вобласці, вёска ў Хомскай воласці, 31 двор, 141 жыхар.

 3 15.01.1940 г. у Драгічынскім раёне, з 12.10.1940 г. у Немяржанскім с/С. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 30 землякоў, 20 з іх на фронце. 3 1954 г. у Брэсцкай вобласці. У 1960 г. – 157 жыхароў; у 1970 г. – 158 жыхароў; у 1995 г. – 117 двароў, 232 жыхары. У 1977 г. далучана в. Сукачы.

У 2005 г. – 93 гаспадаркі, 171 жыхар. У 2023 г. – 36 гаспадарак, 54 жыхара.

Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?