Гісторыя вёскі Кублік - Дрогичинский район
BE RU
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by

Гісторыя вёскі Кублік

Назад

Гісторыя вёскі Кублік

Гісторыя вёскі Кублік

Вёска ў Папінскім с/С, у складзе СВК «Пенякова». За 18 км на Поўдзень ад Драгічына, 128 км ад Брэста, 19 км ад чыгуначнай станцыі Драгічын (на лініі Брэст-Гомель).

Паводле пісьмовых звестак вёска ўзнікла ў перыяд будаўніцтва Дняпроўска-Бугскага канала (1775-1848). У 1858 г. сяло, цэнтр сельскай грамады Асавецкай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерніі, у складзе маёнтка Ляхавічы памешчыка Георгія Шэмета. У 1886 г. 41 двор, 530 жыхароў.

У 1905 г. вёска, 760 жыхароў. У 1921-39 гг. у складзе Польшчы, у Асавецкай гміне Драгічынскага павета Палескага ваяводства. У 1921 г. – 56 двароў, 211 жыхароў, з якіх 210 праваслаўных. 3 04.12.1939 г. у БССР, у Драгічынскім павеце Пінскай вобласці, 156 двароў, 850 жыхароў. 3 15.01.1940 г. у Драгічынскім раёне, з 12.10.1940 г. у Папінскім с/С.

У Вялікую Айчынную вайну ў жніўні 1943 г. нямецка-фашысцкія акупанты спалілі 132 двары, загубілі 17 жыхароў, у лютым-сакавіку 1944 г. каля вёскі адбываліся жорсткія баі партызан брыгады імя Молатава Пінскага партызанскага злучэння з варожай групоўкай за Дняпроўска-Бугскі канал. На фронце і ў партызанскай барацьбе загінулі 30 землякоў. 3 1954 г. у Брэсцкай вобласці. У 1959 г. – 756 жыхароў; у 1970 г. – 582 жыхары; у 1995 г. – 42 двары, 322 жыхары. Размешчаны малочнатаварная ферма, аддзяленне сувязі, магазін.

У 2005 г. – 113 гаспадарак, 262 жыхары. У 2023 г. – 59 гаспадарак, 124 жыхара.

Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?