Крамно — вёска ў Бездзежскім с/С, у складзе СВК «Белы Груд». За 19 км ад Драгічына, 129 км ад Брэста, 26 км ад чыгуначнай станцыі Драгічын (на лініі Брэст-Гомель).
Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XVIII ст. У 1783 г. упамінаецца ў інвентары Дробацкага ключа. 3 1795 г. у Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце Слонімскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1858г. цэнтр сельскай грамады ў Бездзежскай воласці, 285 рэвізскіх душ дзяржаўных сялян. У 1890 г. грамада мела 702 дзесяцін прыдатнай зямлі. У 1905 г. – 456 жыхароў. У 1921-39 гг. у складзе Польшчы, у Бездзежскай гміне Драгічынскага павета Палескага ваяводства. У 1921 г. – 109 двароў, 543 жыхары. У 1930-я г. – 124 двары. Вёска вядома вырабам куфраў. 3 1939 г. у БССР. 3 15.01.1940 г. у Драгічынскім раёне Пінскай вобласці. 3 12.10.1940 г. у Вавуліцкім с/С, 120 двароў, 672 жыхары, 2 бетонныя заводы (6 рабочых), на якіх выраблялі чарапіцу і кругі для калодзежаў, пачатковая школа. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 29 жыхароў, з іх 23 не вярнуліся з фронту. У 1949 г. створаны калгас «Савецкая Беларусь» (старшыня А.К. Білевіч). 3 1954 г. у Брэсцкай вобласці. У 1960 г. вёска ў Гутаўскім с/С, 772 жыхары. У 1970 г. вёска ў Бездзежскім с/С, 804 жыхары; у 1995 г. – 167 двароў, 392 жыхары.
У 2005 г. – 147 гаспадарак, 314 жыхароў. У 2023 г. – 68 гаспадарак, 114 жыхароў.