15 студзеня 1940 г. быў створаны Драгічынскі раён. Гэта падзея стала новай вехай у славутай гісторыі краю, які перанёс на сваім вяку нямала выпрабаванняў: нашэсце чужаземцаў і міжусобныя войны, акупацыю войск фашысцкай Германіі і уладу буржуазнай Польшчы.
Корсунь – вёска ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца вёска за 18 км на запад ад Драгічына, 92 км ад Брэста, 11 км ад чыгуначнай станцыі Драгічын на шашы Брэст-Лунінец.
Адкуль і як узнікла назва вёскі, ніхто не ведае. Адны кажуць, што калі хадзілі ў пачатковую школу, то настаўнікі гаварылі, што тут, некалі даўным-даўно жыла пані Карсуньская. Вось ад яе прозвішча і пайшла назва Корсунь.
Другія – што калісьці жыў тут чалавек па прозвішчу Каршун. Вось назва вёскі і пайшла ад яго прозвішча. Нават слуп стаяў з назвай вёскі не Корсунь, а Карсунь.
Трэція жартуюць: «Было шмат каршуноў. Вось табе і назва». Можа з гэтых трох паданняў і ёсць адна сапраўдная.
Калісьці вёска ўваходзіла ў склад Вялікага Княства Літоўскага, затым – Рэчы Паспалітай. 3 1975 г. яна ў складзе Расійскай імперыі, уваходзіла ў Кобрынскі павет Літоўскай губерні. 3 1801 г., пасля падзелу Літоўскай губерні на Вілейскую і Гродзенскую, вёска знаходзілася ў складзе Гродзенскай губерні.
У Гродзенскім архіве захавалася даведка, што памесце Корсунь заснавана ў 1853 г. 3 1862 г. па 1904 г. памесцем Корсунь уладарыў памешчык Ягміна Станіслаў Канстанцінавіч. У памесце Корсунь уваходзіла вёска Корсунь і частка вёскі Пігановічы.
Корсуньскае памесце межавалася з поўначы – казённымі землямі маёнтка Толкава. 3 захаду – памесцем Антопаль, землі графа Ажыроўсвага. 3 усходу – памесцем Стэфанцы. 3 поўдня – Папоўскімі землямі.
Так і апынулася тут вёска, дзе і зараз. Вакол бьлі непраходныя балоты і лясы, зямля была дрэнная. Сялянам жылося цяжка, ворнай зямлі было мала.
А тут яшчэ да беларускіх вёсак набліжалася Першая Сусветная вайна. Сяляне забаяліся і пачалі збірацца ў Расію. Гэта было 17 жніўня 1915 г. Так сяляне пачалі звацца «бежанцамі». 3 вёскі выехала многа людзей, амаль усе.
Адны выехалі недалёка, другія – на Кубань, Каўказ, Сібір, Растоў-на-Доне. Не ўсім «бежанцам» жылося добра, але расійскія людзі дапамагалі чым маглі. Далі прыют, дапамагалі ядой. У Расіі быў тыф, сяляне мянялі месцы, але іх цягнула дадому, дзе яны нарадзіліся.
Так, у 1921-1922 гг. сяляне пачалі вяртацца дамоў. «Вярнуліся б раней, але ўсе казалі, што тут яшчэ вайна,» – успамінае Філанюк Трафім (1922 г.).
Самы першы чалавек, які вярнуўся ў вёску – гэта Рыгор. Бацька Панасюк Вольгі Рыгораўны (1924 г.). Ён збудаваў новую вялікую хату і «бежанцы», якія вярталіся ў сяло, прасіліся да яго начаваць.
Сяляне, якія вярталіся, жылі бедна і цяжка. Не было сямян, каб засявацца. Дамы, якія пакінулі былі разбураны. Палі зараслі кустарнікам. Насталі цёмныя, напоўненыя цяжкай працай гады.
Сяляне часова жылі ў зямлянках. Вёска была пад паншчынай. Каб зарабіць на ежу, працавалі ў Рыгора, ці палякаў, якія тут жылі. Ездзілі ў Амерыку на зарабаткі, а ў каго былі родзічы за бугром, дапамагалі адтуль. Андрановіч Мікалай Міхайлавіч успамінае: «Цётка, з-за бугра, прыслала пяцьдзесят даляраў, за іх і будаваліся, і карміліся».
«Цётка пайшла працаваць да Рыгора, а дзядзька ў Амерыку за грашыма паехаў,» – успамінае Сілюк Лізавета Яўгенеўна (1931 г.). Так вяскоўцы будаваліся і зараблялі на кавалак хлеба.
«Гэта было перад вайной, у 1938-1939 гг., – успамінае Сілюк Лізавета, – Палякі вырашылі падзяліць зямлю на шнуркі (палосы – 1 га 80 сотак). Так кожны селянін атрымаў свой шнурок. Зноў высяляецца кожны на свой хутар. Зноў пачынаюць будавацца».
Раней у вёсцы жылі вельмі шчыльна. Сядзіба была каля сядзібы. Бераглі ворную зямлю. Таму дамы будаваліся разам з хлявом. Перавага такога канструктыўнага адзінства відавочная: памяншаецца расход матэрыялаў, экономіцца зямельны надзел, ды і ўсё неабходнае для гаспадарчай дзейнасці, як кажуць, пад рукой.
У 1939-1940 гг. прыйшла савецкая улада. Пачалі вывозіць палякаў. Разам з палякамі маглі вывезці любога, хто быў «нядобры». У той спіс трапіў і Філанюк Трафім, але пачалася вайна і вывезці не паспелі.
Трафім быў ваеннаабавязаны. Ён навучаў хлопцаў ваеннай справе (пры паляках).
Вайна прыйшла нечакана. Немцы ішлі ціха. Ніхто ім не пярэчыў. Як прыйшлі ў сяло, то толькі забілі Бяднюка Вячаслава Кірылавіча бацьку. Хтосьці даказаў, што ён камуніст. Больш не чапалі нікога. Потым ужо, як партызаны узарвалі цягнік, у сяле расстралялі дзевяць чалавек і спалілі многа двароў. Сярод іх быў і дзесяцігадовы хлапчук, Каралюк Фёдар Аляксеевіч. А было гэта так.
На хутарах жыў муц (дзед і баба). Муц – гэта вулічнае прозвішча. Васіль Амельянаў у іх працаваў, малаціў. Гэта было дзесьці насупраць «бяседкі». Пазней там была стаянка аўтобусаў. Потым яе перанеслі бліжэй, у сяло, як усе перасяліліся з хутароў.
Жалезнадарожны пераезд быў супраць Валаўськай дарогі. Называлі яго «Толкаўскі пераезд», ці «Каля малатка». Дык вось, як узарваўся поезд, ён спужаўся і пачаў уцякаць. Немцы гэта бачылі, і дзе ён бег, там палілі і стралялі. Думалі, што ўцякае партызан. Але, як дайшлі да Кулікавай хаты, Фёдар вынес на вуліцу стол і паставіў на ім наліўку. Ён стаў частаваць немцаў і прасіць, каб не палілі. Насця (жонка Фёдара), як немец падносіў запалку да страхі, падала яму ў ногі, цалавала рукі і прасіла пашкадаваць іх, бо многа дзяцей і не будзе дзе жыць. Немец так некалькі разоў падыходзіў з запалкам, а Насця кожны раз падала на калені і цалавала рукі, прасіла. Ці то ім гэта спадабалася, ці то паспачуваў немец жанчыне, хату не падпалілі. Пасмяяліся, селі на матацыкл і паехалі прэч. Больш нікога не спалілі, не застрэлілі ў гэты дзень. Для маленькай вёскі Корсунь дастаткова было і гэтага.
У гэты дзень загінулі: Угляніца Мікалай, Філанюк Ігнат, Каралюк Фёдар, Луця, Муц (дзед і баба), Етлавец (вулічнае прозвішча), Гэндра (вулічнае прозвішча), Насця (спалілі на вуліцы з пасцеллю).
На сённяшніх корсуньскіх могілках ёсць магіла і помнік невядомым салдатам, якія загінулі ў вайну. Помнік паставіў у гонар сваго бацькі, які загінуў на фронце, Максімук Уладзімір Максімавіч. У той магіле захаваны салдаты, якія загінулі, але пахаваны былі каля дарог. Калі закончылася вайна іх перахавалі на могілкі.
Аднавяскоўцы, загінуўшыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны:
- Андрановіч Сцяпан Сцяпанавіч, нарадзіўся ў 1926 г., прапаў без вестак;
- Бяднюк Міхаіл Кірылавіч, нарадзіўся ў 1923 г., загінуў 09.04.1945 г. ва Усходняй Прусіі;
- Гапановіч Віктар Міхайлавіч, нарадзіўся ў 1925 г., радавы, памёр ад ран 16.11.1944 г. у Латвіі;
- Каралюк Сцяпан Фёдаравіч, нарадзіўся ў 1921 г., прапаў без вестак;
- Каралюк Уладзімір Кандратавіч, нарадзіўся ў 1911 г., радавы, загінуў 14.01.1945 г. у Польшчы;
- Каралюк Якаў Рыгоравіч, нарадзіўся ў 1923 г., прапаў без вестак;
- Максімчук Іван Паўлавіч, нарадзіўся ў 1917 г., загінуў 30.04.1945 г. у Германіі;
- Максімчук Максім Міхайлавіч, нарадзіўся ў 1904 г., радавы, загінуў 21.04.1945 г. у Германіі;
- Нічыпорчык Уладзімір Пракопавіч, нарадзіўся ў 1902 г., радавы, прапаў без вестак;
- Піглюк Сцяпан Мікалаевіч, нарадзіўся ў 1918 г., прапаў без вестак у снежні 1944 г.;
- Саўчук Ануфрый Кандратавіч, нарадзіўся ў 1911 г., радавы, загінуў 14.01.1945 г. у Польшчы;
- Саўчук Іван Пятровіч, нарадзіўся ў 1911 г., радавы, загінуў 08.02.1945 г. у Германіі;
- Саўчук Іван Андрэевіч, нарадзіўся ў 1908 г., прапаў без вестак у 1941 г. у г. Брэсце;
- Філанюк Якім Сцяпанавіч, нарадзіўся ў 1907 г., радавы, загінуў 22.06.1941 г. у г. Брэсце;
- Нічыпорчык Ганна Конанаўна, нарадзілася ў 1900 г., расстраляна ў 1941г.
Аднавяскоўцы, якія змагаліся на франтах Вялікай Айчыннай вайны:
- Бяднюк Іван Пракопавіч, 1905 г.;
- Дубач Піліп Пятровіч, 1907 г.;
- Максімчук Антон Паўлавіч, 1927 г.;
- Маскаленка Міхаіл Амельянавіч, 1922 г.;
- Мілач Аляксандр Фаміч, 1925 г.;
- Панасюк Сцяпан Рыгоравіч, 1921 г.;
- Саўчук Васіль Кандратавіч, 1913 г.;
- Паўлоўскі Васіль Зіноўевіч, 1920 г.;
- Саўчук Пётр Максімавіч, 1923 г.;
- Сілюк Васіль Кандратавіч, 1911 г.;
- Сілюк Павел Андрэевіч, 1913 г.;
- Сілюк Пётр Лаўрэнцьевіч, 1926 г.;
- Сярбун Піліп Нікіціч, 1924 г.;
- Філанюк Васіль Андрэевіч, 1905 г.;
- Саўчук Васіль Карпавіч, 1913 г.;
- Філанюк Мікалай Андрэевіч, 1913 г.;
- Філанюк Трафім Сцяпанавіч, 1911 г.;
- Шустовіч Міхаіл Сцяпанавіч, 1927 г.
Гады Вялікай Айчыннай вайны сталі самымі крывавымі і гераічнымі ў гісторыі раёна. Гітлераўцы нанеслі вялікі урон народнай гаспадарцы, знішчылі амаль усе прамысловыя прадпрыемствы, забралі жыццё тысяч мірных жыхароў.
Гераізм і стойкасць, выяўленыя мясцовымі партызанамі і падпольшчыкамі, жыхарамі раёна, былі ацэнены па заслугах Радзімай.
Пасля вайны вёска Корсунь пачала адраджацца.
У 1949 г. быў створаны калгас імя Мічурына. Масавае паступленне ў калгас пачалося ў 1950 г. У гэтым жа годзе калгас імя Мічурына далучыўся да калгаса імя Сталіна. У калгас імя Сталіна ўваходзіла тры калгасы: імя Мічурына, імя Будзёнага і імя Сталіна. 3 лютага 1958 г. калгас стаў звацца «Першае Мая». У склад калгаса «Першае Мая» уваходзіла 11 вёсак.
3 сакавіка 1966 г. калгас вярнуўся ў межы калгаса імя Сталіна. Ён атрымаў назву «Чырвоны партызан». У калгас увайшлі тры вёскі: Корсунь, Пігановічы і Толкава. Вёска Корсунь стала цэнтральнай сядзібай калгаса. У гэты час пабудаваны праўленне калгаса, сталовая, новы магазін, а таксама помнік загінуўшым салдатам. На помніку высечаны імёны і прозвішчы сялян, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны.
У 1973 г. быў пабудаваны дзіцячы сад. Пачалася забудова новага пасёлка для моладзі, абнавіліся фермы, аблегчылася праца даярак. Да гэтага часу кароў даілі рукамі, а з гэтага часу пачалі даіць апаратамі.
3 лютага 1980 г. з далучэннем вёскі Галоўчыцы, калгас стаў называцца імя Чкалава. Узрастаюць надоі, павялічваюцца ураджаі.
У 1983 г. былі заасфальтаваны вуліцы вёскі, працягваецца забудова пасёлка.
У сучасны час невялікую некалі вёсачку не пазнаць. Пабудаваны новы пасёлак, асфальтаваны і асветлены вуліцы, пабудаваны новы магазін і сталовая. У вёсцы налічваецца зараз 124 двары, пражывае 328 чалавек.
У 2003 г. калгас імя Чкалава рэарганізаваны ў СПК «Прыазёрскі». Землі калгаса займаюць 5588 га, с/г угодзяў – 4586 га, сенакосу – 1093 га, пашні – 2013 га, пашы – 1320 га.
Першы калгас быў створаны восенню 1949 г. Называўся ён калгас імя Мічурына. Старшынёй калгаса быў Саўчук Пётр Максімавіч. Массавае наступленне ў калгас пачалося ў 1950 г. За гэты год у калгас уступіла 92 чалавекі. Пазней, у 1950 г., калгас імя Мічурына далучыўся да калгаса імя Сталіна. Старшынёй калгаса стаў Язеў Іван Іванавіч. Цэнтральнай сядзібай стала вёска Толкава. Потым, з далучэннем Вулькі, з лютага 1958 года, калгас стаў звацца «1 Мая». Старшынёй калгаса да 1966 г. быў Цуркан Аляксандр Іванавіч. У састаў калгаса ўваходзіла адзінаццаць вёсак: Корсунь, Пігановічы, Толкава, Свеклічы, Падлессе, Губерня, Татарнавічы, Першамайск, Антопаль, Горыцы, Вулька.
Вёска Корсунь дзялілася на дзьве брыгады: хутара і сяло. На хутарах брыгадзірам быў Дудка Якім Сцяпанавіч (першая брыгада), у вёсцы – Панасюк Сцяпан Рыгоравіч (другая брыгада). Так і працавалі. Але хутаранам было далёка хадзіць на працу і яны пачалі перасяляцца ў сяло. Так у 1963 г. з хутароў перасяліліся: Каралюк Таццяна, Куралюк Герасім, Шустовіч Піліп. У 1964 г. апошнім з хутароў у сяло перасяліўся Панасюк Сямён. Як вёска стала адзінай, брыгадзірам стаў Максімчук Іван Ігнатавіч, а ўчотчыкам застаўся Панасюк Сцяпан Рыгоравіч.
3 15 сакавіка 1966 г. калгас вярнуўся ў ранейшыя межы і атрымаў назву «Чырвоны Кастрычнік». Пра гэтую назву нават анегдот ёсць.
Прыязжаюць салдаты ў калгас, сустракаюць бабульку і пытаюцца: «Вы не ведаеце як трапіць у калгас «Чырвоны Кастрычнік»?
Бабулька адказвае здзіўлена: «Не, не ведаю. Гэта калгас «Красный Октябрь», а дзе «Чырвоны Кастрычнік» знаходзіцца, не ведаю.
Гэта было на самай справе так, а зараз, толькі, як анегдот успамінаюць.
У калгас увайшлі тры вёскі: Корсунь, Пігановічы, Толкава. Старшынёй калгаса стаў Салагуб Барыс Восіпавіч. Барыс Восіпавіч зрабіў Корсунь цэнтральнай сядзібай. У гэты час будуецца праўленне калгаса, сталовая, новы магазін (стары знаходзіўся насупраць Грыневічавай хаты). Пастаўлены ў вёсцы загінуўшым салдатам помнік, каля якога пасадзілі дрэвы і кветкі. На помніку высечаны прозвішчы і імёны сялян трох вёсак, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Каля помніка праходзяць мітынгі, маладыя пары ўскладаюць кветкі. Прыязджалі да помніка і вучні з далёкага Дагестана. На могілках, у Пігановіч, захаваны дагестанец Хмара Дагужэеў. Нашы дзеці ездзілі ў Дагестан.
3 ліпеня 1973 г. старшыня калгаса – Вакульчык Васіль Антонавіч. Ён пасыпаў дарогі гравіем, пабудаваў дзіцячы сад. Пачаў забудову новага пасёлка для моладзі. Абнавіў фермы, аблегчыў працу даярак (пачалі даіць электрыкай). Пабудаваў новыя фермы.
За добрасумленную працу калгаснікі былі ўзнагароджаны урадавымі узнагародамі за мірную працу.
Ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга:
Каралюк Пятро Герасімавіч, 1937 г. н.;
Кірылюк Якім Аляксандравіч, 1930 г. н.;
Андрановіч Фёдар Мікалаевіч, 1932 г. н.;
Маскаленка Міхаіл Амельянавіч, 1922 г. н.
Ордэнам «Знак Пашаны»:
Чыр Васіль Трахімавіч, 1926 г. н.
З 1 чэрвеня 1983 г. старшынёй калгаса стаў Кузьміч Аляксандр Аляксандравіч, які асфальтаваў вуліцы, працягнуў забудову пасёлка. Ужо многія маладыя сем’і атрымалі новыя кватэры.
Значна вырасла вёска. Час непазбежна дадае новыя карэктывы да архетыктурнага аблічча вёскі, якая усё больш імкнецца да добраўпарадкавання вуліц і кватэр. Не пазнаць сёння былой весачкі Корсунь.
Калгас імя Чкалава, Драгічынскага раёна, размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы раёна на адлегласці 25 км ад раённага цэнтра і 18 км ад чыгуначнай станцыі.
Рэльеф мясцовасці роўны, тып глебы дзярнова-падзолісты, тарфяна-балотны, супясчаны.
Асноўны вытворчы напрамак мяса-малочны, важнейшыя таварныя галіны раслінаводства, цукровыя буракі; галіны жывёлагадоўлі – малако, мяса, БРЖ (буйная рагатая жывёла).
З 5 чэрвення 1998 г. старшынёй калгаса стаў – Багдановіч Іван Рышардавіч, 1966 г. нараджэння, адукацыя – вышэйшая.
Школа была пабувана ў 1939 г., калі вывезлі палякаў. Тады пад школу забралі хату бацькі Шаціла Марыі. А да гэтага вучыліся на кватэрах. Калгас перавёз школу і паставіў яе тут, дзе яна стаіць і зараз.
Школа была як адзіная культурная забудова. Вучылася тут 7 класаў. Вечарам у школу збіралася моладзь. Строілі танцы. Калі танцы заканчваліся, дзяўчаты мылі падлогу, каб ранкам вучні прыходзілі ў чысты клас.
У школе каля сцен туліліся шкафы з кнігамі, але кніг было мала. Было ў школе і радыё. Яго ўключала Алехнік Лізавета. Радыёпрёмнік быў адзіны на ўсю вёску і слухаць яго было вялікім дарам.
У 1953 г. у школе засталіся толью 4 класы. Старэйшыя вучні пайшлі хто куды: хто зусім перастаў вучыцца, хто працягваў набыццё ведаў у Толкаве і Галоўчыцах.
Пазней пабудавалі школу ў в. Толкава, бо старшыня (Язеў) быў адтуль і яго дзецям трэба было хадзіць у корсуньскую школу.
У 1963-1964 гг. Цуркан пабудаваў у в. Корсунь клуб. Бібліятэка была адразу ў школе і яе бібліятэкарам была Саўчук Ніна Васільеўна. Потым бібліятэку перанеслі ў іншую пабудову, дзе яна знаходзілася да 2022 г. Гэту бібліятэку перавезлі з Толкава. Там была кантора в. Корсунь, а памяшканне пры клубе было аддадзена пад бібліятэку. Людзі з навакольных вёсак пачалі збірацца ў Корсунь.
Потым Ніна Васільеўна выйшла замуж у Пігановічы, дзе і засталася. На яе месца прыйшла Сайчук Міланья Мікалаеўна, а пасля яе Каралюк Надзея Уладзіміраўна.
У хукім часе клуб ад бібліятэкі аддзялілі. З гэтага часу пачала працаваць Людміла Сямёнаўна (прозвішча не ўказана). Яна працавала 1 год і па сямейным абставінам пакінула бібліятэку. Затым прыйшла пасля 10-ці класаў Нічыпорчык Вольга Сцяпанаўна. Маладая, нявопытная яна вучылася ў старэйшых. Першы год паслалі ў Брэст на курсы. Праз год Вольга Сцяпанаўна паступіла ў тэхнікум. Пасля яго заканчэння яна працягвала працаваць у бібліятэцы да красавіка 2000 года. Па сямейным абставінам яна прыпыніла сваю работу ў в. Корсунь.
На яе месца прыйшла маладая дзяўчына – Каралюк Наталля Уладзіміраўна, пасля якой бібліятэкарам была Дзеранчук Людміла Мікалаеўна. Летам 2022 г. Корсуньская сельская бібліятэка была рэарганізавана ў клуб-бібліятэку.
У 2005 г. – 124 двары, 333 жыхары. У 2023 г. – 73 гаспадаркі, 156 жыхароў.