Гісторыя вёскі Карлавічы - Дрогичинский район
BE RU
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by

Гісторыя вёскі Карлавічы

Назад

Гісторыя вёскі Карлавічы

Гісторыя вёскі Карлавічы

Вёска ў Закозельс-кім с/С, цэнтр СВК «Радавецкі». За 15 км на Паўднёвы 3ахад ад Драгічына, 125 км ад Брэста, 7 км ад чыгуначнай станцыі Драгічын (на лініі Брэст-Гомель).

Паводле пісьмовых крыніц вядома з XVI ст. як дварышча сяло Літоўскае ў Бародзіцкай воласці. Да 1554 г. належала Кезгайлам, з 1558 г. Віленскаму капітулу. У 1558 г. – у інвентары Бародзіцкай воласці ўпамінаецца Карлаўшчына — «зямля… таго сяла Літоўскага», з якой давалі «па тры вядры мёду і ўсе іншыя платы». У 1558 г. тут 3 дамы, якія плацілі чыншу 3 капы і адзін грош літоўскі. 3 1795 г. – у Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце Слонімскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. Гродзенскай губерніі. У 1890 г. фальварак у маёнтку Закозель Калікста Ажэшкі.

У 1905 г. фальварак у Валавельскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерніі, 60 жыхароў. У 1921-39 гг. – у складзе Польшчы, у Валавельскай гміне Драгічынскага павета Палескага ваяводства. У 1921 г. фальварак, 3 двары, 31 жыхар. 3 04.12.1939 г. у БССР, у Драгічынскім павеце Пінскай вобласці, калонія Карлавічы, 27 двароў, 127 жыхароў, пачатковая школа. 3 15.01.1940 г. у Драгічынскім раёне, з 12.10.1940 г. у Каралінскім с/С. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 3 землякі вёскі. 3 1954 г. у Брэсцкай вобласці. У 1960 г. вёска ў Папінскім с/С, 132 жыхары. У 1970 г. – 85 жыхароў; у 1995 г. – 18 двароў, 37 жыхароў.

У 2005 г. – 15 гаспадарак, 28 жыхароў. У 2023 г. – 11 гаспадарак, 17 жыхароў.

Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?