Гісторыя вёскі Каралін - Дрогичинский район
BE RU
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by

Гісторыя вёскі Каралін

Назад

Гісторыя вёскі Каралін

Гісторыя вёскі Каралін

Вёска ў Закозельскім с/С, у складзе СВК «Радавецкі». За 15 км на Паўднёвы Захад ад Драгічына, 125 км ад Брэста, 7 км ад чыгуначнай станцыі Драгічын (на лініі Брэст-Гомель).

Паводле пісьмовых крыніц вядома з XIX ст. У 1858 г. вёска ў Валавецкай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерніі, 130 рэвізскіх душ дзяржаўных сялян, адносілася да маёнтка Грудкавічы памешчыка Платона Русецкага, цэнтр сельскай грамады, якая ў 1890 г. мела 306 дзесяцін угоддзяў.

У 1905 г. вёска, 27 жыхароў; выселак Каралін — 18 жыхароў, у вёсцы адбылося выступленне сялян супраць памешчыка. У 1921-39 гг. у складзе Польшчы, у Валавельскай гміне Драгічынскага павета Палескага ваяводства. У 1921 г. 24 двары, 177 жыхароў. У 1930-я гг. 47 двароў. 3 1925 г. дзейнічала падпольная ячэйка КПЗБ (старшыня А. Б. Ігнацкі). 3 04.12.1939 г. – у БССР, у Валавельскай воласці Драгічынскага павета Пінскай вобласці, вёска, 280 жыхароў, магазін. 3 15.01.1940 г. – у Драгічынскім раёне, з 12.10.1940 г. цэнтр сельсавета, 56 двароў, пачатковая школа.

У Вялікую Айчынную вайну вёска спалена нямецка-фашысцкімі захопнікамі, загінулі 17 вяскоўцаў, з іх 15 на фронце. 3 1954 г. – у Папінскім с/С Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1960 г. 265 жыхароў; у 1970 г. 241 жыхар; у 1995 г. 54 двары, 100 жыхароў. Размешчаны магазін, лазня.

У 2005 г. 39 двароў, 94 жыхары. У 2023 г. – 18 гаспадарак, 40 жыхароў.

Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?