Гісторыя вёскі Юзэфіны - Дрогичинский район
BE RU
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by

Гісторыя вёскі Юзэфіны

Назад

Гісторыя вёскі Юзэфіны

Гісторыя вёскі Юзэфіны

Юзэфіны — вёска ў Драгічынскім с/С, у складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Драгічынскі аграсэрвіс». За 9 км на Паўночны Усход ад Драгічына, 119 км ад Брэста, 16 км ад чыгуначнай станцыі Драгічын (на лініі Брэст-Гомель).

Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XIX ст. У 1858 г. маёнтак, уласнасць Фрыдрыха Кюна, у Драгічынскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні. У 1890 г. маёнтак Юзэфін-Заманілаў памешчыка Міхаіла Арцыбашава, 481 дзесяцін угоддзяў. У 1905 г. у маёнтку было 18 жыхароў. У 1921-39 гг. у складзе Польшчы, у Драгічынскай гміне Драгічынскага павета. Палескага ваяводства, калонія Юзэфін. У 1921 г. – 11 двароў, 47 жыхароў. 3 04.12.1940 г. у БССР, у Драгічынскім павеце Пінскай вобласці. 3 15.01.1940 г. у Драгічынскім раёне, з 12.10.1940 г. у Ліпніцкім с/С, 25 двароў, 128 жыхароў. У 1960 г. – 157 жыхароў. 3 1965 г. у Драгічынскім с/С. У 1970 г. – 154 жыхары; у 1995 г. – 37 двароў, 83 жыхары. Размешчана лясніцтва.

У 2005 г. – 35 гаспадарак, 83 жыхары. У 2023 г. – 21 гаспадарка, 53 жыхара.

Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?