Гісторыя вёскі Хідры - Дрогичинский район
BE RU
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by

Гісторыя вёскі Хідры

Назад

Гісторыя вёскі Хідры

Гісторыя вёскі Хідры

Вёска ў Папінскім с/С, у складзе СВК «Пенякова». За 22 км на Поўдзень ад Драгічына, 132 км ад Брэста, 23 км ад чыгуначнай станцыі Драгічын (на лініі Брэст-Гомель), каля Зуброўскага канала.

Заснавана выхадцамі з в. Дружылавічы Іванаўскага раёна. Спачатку існавала ў выглядзе хутароў. У 1930-я гг. частка в. Ляхавічы-2. У 1940 г. было 57 двароў, 183 жыхары, пачатковая школа.

У Вялікую Айчынную вайну каля вёскі размяшчаўся партызанскі лагер. Нямецка-фашысцкія захопнікі ў лютым 1944 г. спалілі 51 двор, загубілі 13 мірных жыхароў, 10 вяскоўцаў загінулі на фронце. У 1959 г. хутар у Папінскім с/С, 205 жыхароў. У 1970 г. вёска, 260 жыхароў; у 1995 г. – 50 двароў, 116 жыхароў. Размешчана малочнатаварная ферма, магазін.

У 2005 г. – 43 гаспадаркі, 89 жыхароў. У 2023 г. – 17 гаспадарак, 40 жыхароў.

Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?