Гісторыя вёскі Гумнішчы - Дрогичинский район
BE RU
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by

Гісторыя вёскі Гумнішчы

Назад

Гісторыя вёскі Гумнішчы

Гісторыя вёскі Гумнішчы

Гумнішчы — вёска ў Брашэвіцкім с/С, у складзе СВК «Брашэвічы». За 16 км на Паўночны Захад ад Драгічына, 126 км ад Брэста, 8 км ад чыгуначнай станцыі Драгічын (на лініі Брэст-Гомель).

Паводле некаторых звестак, вёска існавала ўжо ў XVI ст. У пісьмовых крыніцах згадваецца ў 1783 г. 3 1795 г. у Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце Слонімскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1858 г. вёска Гумнічыцы, цэнтр сельскай грамады ў Брашэвіцкай воласці Кобрынскага павета. Знаходзілася ў складзе падушнага дзяржаўнага маёнтка Брашэвічы, 171 рэвізская душа. У 1890 г. сельская грамада мела 376 дзесяцін зямлі, з іх 204 дзесяцін прыдатнай. У 1905 г. – 495 жыхароў. У 1921-39 гг. у складзе Польшчы, вёска ў Брашэвіцкай гміне Драгічынскага павета Палескага ваяводства, 31 двор, 188 жыхароў. 3 1939 г. у БССР, вёска ў Брашэвіцкай воласці Драгічынскага павета Пінскай вобласці, 326 жыхароў. 3 12.10.1940 г. у Брашэвіцкім с/С Драгічынскага раёна Пінскай, з 1959 г. Брэсцкай абласцей. У 1940 г. – 62 двары, 326 жыхароў. Працавала пачатковая школа. У Вялікую Айчынную вайну загінуў 21 зямляк вёскі, з іх 15 не вярнуліся з фронту. У 1959 г. – 386 жыхароў; у 1970 г. – 346 жыхароў; у 1995 г. – 72 двары, 143 жыхары. Працуе магазін.

У 2005 г. – 58 гаспадарак, 115 жыхароў. У 2023 г. – 22 гаспадаркі, 27 жыхароў.

Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?