Губерня — вёска ў Антопальскім пасялковым Савеце, у складзе СВК «Асіпавічы». За 29 км на Паўднёвы Захад ад Драгічына, 128 км ад Брэста, 0,5 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзец (на лініі Брэст-Гомель).
У 1905 г. фальварак маёнтка Антопаль, у Антопальскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні, 27 жыхароў. У 1921-39 гг. у складзе Польшчы, у Антопальскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводцтва, калонія, 17 двароў, 128 жыхароў. У 1930-я г. — 35 двароў. 3 1939 г. у БССР. У 1940-59 гг. у Антопальскім раёне Брэсцкай вобласці. 3 1940 г. у Першамайскім с/С, налічвалася 35 двароў. У Вялікую Айчынную вайну ад рук нямецка-фашысцкіх карнікаў загінулі 2 жыхары, 9 аднавяскоўцаў не вярнуліся з фронту. У 1948 г. арганізаваны калгас. 3 1959 г. у Першамайскім с/С Драгічынскага раёна, 174 жыхары. У 1970 г. вёска ў Антопальскім пасялковым Савеце, 279 жыхароў. У 1995 г. – 169 двароў, 476 жыхароў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
У 2005 г. – 186 гаспадарак, 570 жыхароў. У 2023 г. – 202 гаспадаркі, 557 жыхароў.