Гісторыя вёскі Гошава - Дрогичинский район
BE RU
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by

Гісторыя вёскі Гошава

Назад

Гісторыя вёскі Гошава

Гісторыя вёскі Гошава

Вёска ў Хомскім с/С, у складзе СВК «Хомскі». За 13 км на Поўнач ад Драгічына, 123 км ад Брэста, 20 км ад чыгуначнай станцыі Драгічын (на лініі Брэст-Гомель).

Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XVIII ст. У 1793 г. вёска ў складзе Хомскага графства ў Кобрынскім павеце Берасцейскага ваяводства, 46 дамоў 326 жыхароў. Побач з вёскай быў аднайменны фальварак. Сяляне мелі 11 валок, 24 моргі надзельнай зямлі, з якіх плацілі чыншу 279 злотых, 21 грош. 3 1795 г. у Расійскай імперыі. У 1858 г. вёска, цэнтр сельскай грамады ў Хомскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерніі, у складзе Хомскага маёнтка Пуслоўскіх, 245 рэвізскіх душ дзяржаўных сялян.

У 1905 г. у Імянінскай воласці, у в. Гошава — 522, у фальварку — 7 жыхароў. У 1921-39 гг. у складзе Польшчы. У 1940 г. у Драгічынскім павеце Палескага ваяводства. У 1921 г. вёска ў Хомскай гміне, 98 двароў, 604 жыхары, з якіх 598 праваслаўных, дзейнічала падпольная арганізацыя КПЗБ. 3 1939 г. у БССР, у Хомскай воласці Драгічынскага павета. 3 15.01.1940 г. у Драгічынскім раёне Пінскай вобласці, з 12.10.1940 г. да 1959 г. цэнтр сельсавета. У 1940 г. – 174 двары, 942 жыхары, цагляны завод, пачатковая школа.

У Вялікую Айчынную вайну загінулі 53 землякі, з іх 34 не вярнуліся з фронту. У 1949 г. створаны калгас імя Варашылава (старшыня П. В. Валошка). 3 1959 г. у Хомскім с/С Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці, 446 жыхароў. У 1970 г. – 748 жыхароў; у 1995 г. – 175 двароў, 404 жыхары. Да 2004 г. у калгасе імя Кірава. Размешчаны малочнатаварная ферма, магазін, клуб, аддзяленне сувязі. Магіла партызана П. Г. Сахашчыка.

У 2005 г. – 151 гаспадарка, 293 жыхары. У 2023 г. – 70 гаспадарак, 119 жыхароў.

Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?