Гісторыя вёскі Гнілец - Дрогичинский район
BE RU
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by

Гісторыя вёскі Гнілец

Назад

Гісторыя вёскі Гнілец

Гісторыя вёскі Гнілец

Вёска ў Хомскім с/С, у складзе СВК «Хомскі». За 17 км на Поўнач ад Драгічына, 127 км ад Брэста, 24 км ад чыгуначнай станцыі Драгічын (на лініі Брэст-Гомель).

У 1905 г. фальварак у Хомскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерніі, 8 жыхароў. У 1921-39 гг. у складзе Польшчы, у Хомскай гміне Драгічынскага павета Палескага ваяводства. У 1921 г. – 15 двароў 91 жыхар. 3 1939 г. у БССР, у Хомскай воласці Драгічынскага павета Пінскай вобласці, 76 двароў, 434 жыхары. 3 12.10.1940 г. у Хомскім с/С. Працавала пачатковая школа.

У Вялікую Айчынную вайну загінулі 10 землякоў, 5 з іх не вярнуліся з фронту. 3 1954 г. у Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці. У 1959 г. – 236 жыхароў, у 1970 г. – 415 жыхароў; у 1995 г. – 78 двароў, 199 жыхароў. Да 2004 г. у складзе калгаса імя Кірава. Працуе магазін.

У 2005 г. – 67 гаспадарак, 124 жыхары. У 2023 г. – 31 гаспадарка, 49 жыхароў.

Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?