Гісторыя вёскі Гаравіца - Дрогичинский район
BE RU
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by

Гісторыя вёскі Гаравіца

Назад

Гісторыя вёскі Гаравіца

Гісторыя вёскі Гаравіца

Вёска ў Радастаўскім с/С, у складзе СВК «Радастаўскі». За 36 км на Паўднёвы Захад ад Драгічына, 146 км ад Брэста, 43 км ад чыгуначнай станцыі Драгічын (на лініі Брэст-Гомель).

У 1921 г. вёска і хутар у Лёлікаўскай гміне Камень-Кашырскага павета, 18 двароў, 111 жыхароў. У 1930-я гг. 18 двароў. 3 1939 г. у БССР. 3 15.01.1940 г. у Дзівінскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Радастаўскім с/С, 40 двароў, 177 жыхароў.

У Вялікую Айчынную вайну нямецкія акупанты ў 1942 г. расстралялі 30 жыхароў. У баях каля вёскі загінулі 39 савецкіх воінаў і партызан, на франтах загінулі 9 жыхароў. 3 08.08.1959 г. у Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці. У 1960 г. – 478 жыхароў; у 1970 г. – 422 жыхары; у 1995 г. – 76 двароў, 228 жыхароў, пачатковая школа, участковая бальніца. Размешчаны Белаазерскае лясніцтва, механізаваная ўстаноўка водазабеспячальнай сістэмы, магазін. Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну; магіла ахвяр фашызму.

У 2005 г. – 73 двары, 177 жыхароў. У 2023 г. – 48 гаспадарак, 92 жыхара.

Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?