Гісторыя вёскі Галік - Дрогичинский район
BE RU
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by

Гісторыя вёскі Галік

Назад

Гісторыя вёскі Галік

Гісторыя вёскі Галік

Галік — вёска ў Антопальскім с/С, у складзе СВК «Асіпавічы». За 24 км на Паўднёвы Захад ад Драгічына, 145 км ад Брэста, 16 км ад чыгуначнай станцыі Драгічын (на лінні Брэст-Гомель).

Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XIX ст. У 1858 г. вёска ў Валавельскай воласці, у складзе Ямніцкай сельскай грамады, у Кобрынскім павеце Гродзенскай губерні, адносілася да маёнтка Людзвінава памешчыка Калікста Ажэшкі, 26 рэвізскіх душ дзяржаўных сялян. У 1905 г. 52 жыхары. У 1921-39 гг. у складзе Польшчы, у Валавельскай гміне Драгічынскага павета Палескага ваяв. У 1921 г. было 10 двароў, 65 жыхароў. 3 04.12.1939 г. у БССР, у Драгічынскім павеце Пінскай вобласці; вёска ў Валавельскай воласці, 15 двароў 123 жыхары, пачатковая школа. 3 15.01.1940 г. у Антопальскім раёне, з 12.10.1940 г. у Асіпавіцкім с/С, 123 жыхары. У 1940 г. у вёсцы 19 двароў, 96 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну ў ліп. 1942 г. спалена нямецка-фашысцкімі захопнікамі, былі расстраляны 22 жыхары. У 1960 г. вёска, 81 жыхар, у 1970 г. – 66 жыхароў, у 1995 г. – 7 двароў, 17 жыхароў. Помнік ахвярам фашызму на паўночнай ускраіне вёскі каля Дняпроўска-Бугскага канала.

У 2005 г. – 7 двароў, 9 жыхароў. У 2023 г. – 1 гаспадарка, 1 жыхар.

Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?