Гісторыя вёскі Дымск - Дрогичинский район
BE RU
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by

Гісторыя вёскі Дымск

Назад

Гісторыя вёскі Дымск

Гісторыя вёскі Дымск

Дымск — вёска ў Брашэвіцкім с/С, у складзе СВК «Брашэвічы». За 15 км на Паўночны Захад ад Драгічына, 129 км ад Брэста, 8,5 км ад чыгуначнай станцыі Драгічын (на лініі Брэст-Гомель).

Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XIX ст. Да сярэдзіны XIX ст. у Пярковіцкай, потым Брашэвіцкай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні. У 1858 г. вёска, цэнтр сельскай грамады ў складзе Дымскага маёнтка памешчыка Русецкага, 27 рэвізскіх душ дзяржаўных сялян. У 1890 г. маёнтак Дымск-Брашэвічы Сігізмунда Русецкага, 170 дзесяцін угоддзяў, з іх 123 дзесяцін прыдатнай зямлі. У 1905 г. у в. Дымск-Брашэвічы 98 жыхароў; у маёнтку 18 жыхароў. У 1921-39 гг. у складзе Польшчы, у Брашэвіцкай гміне Драгічынскага павета Палескага ваяводства. У 1921 г. 9 двароў, 83 жыхары, з якіх 81 праваслаўны. 3 1939 г. у БССР, у Брашэвіцкай воласці Драгічынскага павета Пінскай вобласці, 24 двары, 130 жыхароў. 3 12.10.1940 г. у Брашэвіцкім с/С Драгічынскага раёна. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 5 землякоў, 4 з іх не вярнуліся з фронту. 3 1954 г. у Брэсцкай вобласці. У 1959 г. было 67 жыхароў; у 1970 г. – 38 жыхароў; у 1995 г. – 7 двароў, 14 жыхароў.

У 2005 г. – 5 гаспадарак, 10 жыхароў. У 2023 г. – 1 гаспадарка, 1 жыхар.

Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?