Гісторыя вёскі Дубраўкі - Дрогичинский район
BE RU
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by

Гісторыя вёскі Дубраўкі

Назад

Гісторыя вёскі Дубраўкі

Гісторыя вёскі Дубраўкі

Вёска ў Хомскім с/С, у складзе СВК «Хомскі». За 15 км ад Драгічына, 125 км ад Брэста, 22 км ад чыгуначнай станцыі Драгічын (на лініі Брэст-Гомель).

Паводле пісьмовых крыніц вядома з XVIII ст. У 1858 г. вёска ў Бездзежскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерніі, у складзе Затоцкай сельскай грамады, 192 рэвізскія душы дзяржаўных сялян. У 1905 г. вёска, 350 жыхароў. У 1921-39 гг. у складзе Польшчы, у Хомскай гміне Драгічынскага павета Палескага ваяводства. У 1921 г. – 76 двароў, 370 жыхароў (праваслаўных). У 1924 г. дзейнічала ячэйка КПЗБ (кіраўнік В. С. Страпка). 3 1939 г. у БССР, у Бездзежскай воласці Драгічынскага павета Пінскай вобласці, 102 двары, 502 жыхары, пачатковая школа. 3 15.01.1940 г. у Драгічынскім раёне Пінскай вобласці, з 12.10.1940 г. у Заслаўскім с/С.

У Вялікую Айчынную вайну 11 землякоў вёскі не вярнуліся з фронту. 3 1954 г. у Хомскім с/С Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці, 349 жыхароў. У 1970 г. – 375 жыхароў; у 1995 г. – 56 двароў, 123 жыхары. Да 2004 г. у складзе калгаса імя Кірава. Размешчаны магазін, ферма па адкорме буйной рагатай жывёлы.

У 2005 г. – 37 гаспадарак, 59 жыхароў. У 2023 г. – 19 гаспадарак, 32 жыхара

Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?