Дубавое — вёска ў Драгічынскім с/С, у складзе СВК «Хомскі». За 5 км на Поўдзень ад Драгічына, 115 км ад Брэста, 12 км ад чыгуначнай станцыі Драгічын (на лініі Брэст-Гомель).
Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XX ст. У 1905 г. фальварак у Асавецкай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні, 8 жыхароў. У 1921-39 гг. у складзе Польшчы, у Драгічынскім павеце Палескага ваяводства. 3 1939 г. у БССР, у Драгічынскім павеце Пінскай вобласці, хутар, 147 жыхароў. 3 15.01.1940 г. у Драгічынскім раёне, з 12.10.1940 г. у Старасельскім с/С. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 4 жыхары, з якіх 1 на фронце. 3 1954 г. у Брэсцкай вобласці, з 1965 г. у Драгічынскім с/С. У 1960 г. хутар, 71 жыхар, у 1970 г. – 85 жыхароў, у 1995 г. – 21 двор, 48 жыхароў.
У 2005 г. – 22 гаспадаркі, 50 жыхароў. У 2023 г. – 17 гаспадарак, 33 жыхара.