Дубавая — вёска ў Антопальскім с/С, у складзе СВК «Агра-Дзеткавічы». За 41 км на Паўночны Захад ад Драгічына, 151 км ад Брэста, 26 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзец (на лініі Брэст-Гомель).
Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XIX ст. у 1860-я г. у складзе Палюшынскай сельскай грамады Іласкай воласці Кобрынскага павета, 101 рэвізская душа дзяржаўных сялян (разам з в. Палюшыны Лавы), у складзе маёнтка Палюшын памешчыка Радзевіча. У 1905 г. – 79 жыхароў. У 1921-39 гг. у складзе Польшчы, у Іласкай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяв. У 1921 г. – 3 двары, 10 жыхароў. У 1930-я г. – 24 двары. 3 1939 г. у БССР. 3 15.01.1940 г. у Антопальскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Дзеткавіцкім с/С, 95 жыхароў, пачатковая школа. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 7 землякоў вёскі, 5 з іх на фронце.
3 08.08.1959 г. у Драгічынскім раёне, 194 жыхары. У 1970 г. – 214 жыхароў; у 1995 г. – 56 двароў, 109 жыхароў.
У 2005 г. – 45 гаспадарак, 88 жыхароў. У 2023 г. – 17 гаспадарак, 23 жыхара.