Гісторыя вёскі Дробаты - Дрогичинская районная централизованная библиотечная система
BE RU
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by

Гісторыя вёскі Дробаты

Назад

Гісторыя вёскі Дробаты

Гісторыя вёскі Дробаты

Дробаты — вёска ў Драгічынскім с/С, у складзе СВК «Гутава». За 16 км на Паўночны Усход ад Драгічына, 123 км ад Брэста, 15 км ад чыгуначнай станцыі Снітава (на лініі Брэст-Гомель).

Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XVIII ст. У 1783 г. вёска ў складзе Дробацкага ключа, у Пінскім павеце Берасцейскага ваяводства ВКЛ. 3 1795 г. у складзе Расійскай імперыі. У1858 г. вёска ў Бездзежскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні, у складзе Крамноўскай сельскай грамады, 112 рэвізскіх душ дзяржаўных сялян. У 1890 г. пасёлак Дробаты, розным землеўласнікам належалі 57 дзесяцін зямлі. У 1905 г. у вёсцы 148 жыхароў у пасёлку Дробаты 46 жыхароў; на ферме Дробаты 17 жыхароў. У 1921-39 гг. у складзе Польшчы, у Бездзежскай гміне Драгічынскага павета Палескага ваяводства. У 1921 г. – 51 двор, 29 жыхароў. У 1930-я г. – 13 двароў, 52 жыхары. 3 1939 г. у БССР; з 12.10.1940 г. у Вавуліцкім с/С Драгічынскага раёна Пінскай вобласці, 70 двароў, 377 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 26 землякоў, 14 з іх на фронце, у чэрвені 1944 г. нямецка-фашыстскія службы спалілі 67 двароў. 3 08.01.1954 г. у Брэсцкай вобласці, у Гутаўскім с/С. У 1960 г. – 368 жыхароў; у 1970 г. – 488 жыхароў; у 1995 г. – 101 двор, 199 жыхароў. Размешчаны магазін. У 2005 г. – 73 гаспадаркі, 136 жыхароў. У 2023 г. – 37 гаспадарак, 49 жыхароў.

Вёска Дробаты славіцца на ўсю акругу сваімі майстрыхамі. Жанчыны гэтай вёскі ад сваіх матуль і бабуль перанялі прыёмы ткацтва, вязання і вышыўкі. У дамах гэтых жанчын на ручніках, настольніках, падушках цвітуць цудоўныя кветкі, вышытыя крыжыкам ці гладдзю. Традыцыйнымі ўзорамі здаўна лічыліся ружы. А ў арнаменце пераважала чырвона-чорная гама.

На здымку (злева направа) Абрамовіч Алена Мікалаеўна, Грэчка Надзея Васільеўна, Раманюк Марыя Трафімаўна, Крэйдзіч Вера Ігнатаўна

На здымку (злева направа) Абрамовіч Алена Мікалаеўна, Грэчка Надзея Васільеўна, Раманюк Марыя Трафімаўна, Крэйдзіч Вера Ігнатаўна

Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?