Цыбкі — вёска ў Брашэвіцкім с/С, у складзе СВК «Брашэвічы». За 14 км на Паўночны Захад ад Драгічына, 124 км ад Брэста, 8 км ад чыгуначнай станцыі Драгічын (на лініі Брэст-Гомель).
Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XX ст. Пасёлак у Зёлаўскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні, 106 жыхароў. У1921-39 гг. у складзе Польшчы, у Імянінскай гміне Драгічынскага павета Палескага ваяводства. У 1921 г. – 18 двароў, 90 жыхароў. 3 1939 г. у БССР, вёска ў Брашэвіцкай воласці, 38 двароў, 214 жыхароў. 3 12.10.1940 г. у Брашэвіцкім с/С Драгічынскага раёна Пінскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну на фронце загінулі 11 землякоў вёскі. У 1949 г. створаны калгас «Чырвоны сцяг» (старшыня І. Я. Барысюк). 3 1954 г. у Брэсцкай вобласці. У 1959 г. – 172 жыхары; у 1970 г. – 164 жыхары; у 1995 г. – 40 двароў, 76 жыхароў. Размешчаны сельскі клуб, бібліятэка.
У 2005 г. – 27 гаспадарак, 55 жыхароў. У 2023 г. – 12 гаспадарак, 20 жыхароў.