Буды — вёска ў Антопальскім с/С, у складзе СВК «Агра-Дзеткавічы». За 35 км на Паўночны Захад ад Драгічына, 148 км ад Брэста, 23 км ад чыгуначнай станцыі Драгічын (на лініі Брэст-Гомель).
Паводле пісьмовых крыніц вядомы з пач. XX ст. У 1905 г. лясная стража ў Асавецкай воласці Кобрынскага павета, 1 жыхар. У 1921-39 гг. у складзе Польшчы, частка в. Палюшчын Ілоскай гміны. У 1930-я г. – 16 двароў, працавала школа. 3 1939 г. у БССР. 3 15.01.1940 г. у Антопальскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Дзеткавіцкім с/С, 118 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 5 жыхароў вёскі, з іх 4 на фронце. 3 08.08.1959 г. у Драгічынскім раёне, 97 жыхароў. У 1970 г. – 105 жыхароў, у 1995 г. – 24 двары, 43 жыхары.
У 2005 г. – 22 гаспадаркі, 35 жыхароў. У 2023 г. – 4 гаспадаркі, 4 жыхара.