Бобкі — вёска ў Антопальскім с/С, у складзе СВК «Агра-Дзеткавічы». За 38 км на Паўночны Захад ад Драгічына, 148 км ад Брэста, 23 км ад чыгуначнай станцыі Драгічын (на лініі Брэст-Гомель).
У 1921-39 гг. у складзе Польшчы, вёска ў Ілоскай гміне Драгічынскага павета Палескага ваяводцтва, 6 двароў, 26 жыхароў. У 1930-я гг. 10 двароў. 3 1939 г. у БССР. 3 15.01.1940 г. у Антопальскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Дзеткавіцкім с/С, 71 жыхар. У Вялікую Айчынную вайну на фронце загінулі 2 жыхары. 3 08.08.1959 г. у Драгічынскім раёне, 49 жыхароў, у 1970 г. – 38 жыхароў, у 1995 г. – 7 двароў, 10 жыхароў.
У 2005 г. – 5 гаспадарак, 6 жыхароў. У 2023 г. – 1 гаспадарка, 1 жыхар.